Таму сёння задача не абуджаць ад сну, але ствараць сны. Бо сны мы не толькі бачым — але ў іх удзельнічаем, і нават бадзёрасць ёсць сучаснаю формаю сненняў.
Савецкія формы жывіліся беларускай энэргіяй, хавалі пад сваёй абалонкаю змест, які прарастаў насуперак, але самі па сабе гэтыя формы — даўно трупы. І ўжо існуюць формы зусім не савецкія.
Актуалізм чулы на неадкладныя здарэнні дый непасрэдныя грамадскія трансфармацыі, ён накідываецца з сацыяльна-палітычнаю крытыкай, прагне зменаў інстытутаў, групаў, грамадства.