Круглый стол проведен в рамках совместного проекта «Диалог экспертных сообществ» журнала АRCHE и сайтов «Наше мнение» и «Новая Еўропа»

Удзельнікі:

Дзяніс Мельянцоў — супрацоўнік Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў, выкладчык ЕГУ
Андрэй Расінскі — культуролаг і журналіст «Нашай Нівы», сталы аўтар «Нашего Мнения».
Вольга Шпарага — фiлосаф, к. ф. н., аўтар зборніка «Еўрапейская перспектыва Беларусі», сарэдактар онлайн-часопіса «Новая Эўропа».
Аляксандр Адамянц — галоўны рэдактар часопіса «Новая Эўропа»
Дзмітры Карэнка — мадэратар

Дзмітры Карэнка: У якасці ўступнага слова хачу зазначыць, што гэты стол з’яўляецца працягам той плыні дыскусіяў, якая распачалася пасля выхаду зборніка Вольгі. Нагадаю, што спачатку было надрукавана некалькі рэцэнзіяў у ARCHE, потым быў апублікаваны шэраг круглых сталоў на Новай Эўропе сумесна з ARCHE. Такім чынам, пэўны інтэлектуальны кантэкст ужо зададзены, і таму сёння хацелася б засяродзіць увагу на больш вузкай праблеме, а менавіта праблеме суадносінаў нацыянальнага і еўрапейскага вымярэнняў у выпадку Беларусі.

Першае пытанне, якое хацелася б задаць нашым удзельнікам, тычыцца меркавання, якое існуе ў беларускай інтэлектуальнай прасторы аб тым, што неабходнай перадумовай еўрапеізацыі Беларусі мусіць быць этап нацыянальнага станаўлення, у выглядзе прынамсі нацыянальная дзяржавы. Іншымі словамі, прапануецца пэўная мадэль паслядоўнасці: спачатку нацыяналізацыя, потым еўрапеізацыя. У сувязі з гэтым і пытанне: Ці згодныя Вы з такой пастаноўкай праблемы, як менавіта паслядоўнасці этапаў, а таксама як Вам бачацца суадносіны паміж нацыяльным і еўрапейскім?

Дзяніс Мельянцоў: Я лічу, што агучаная схема паслядоўнасці занадта простая. Як мінімум, нам трэба вызначыць што такое «еўрапеізацыя», паколькі гэта настолькі полісемантычнае паняцце, і кожны аналітык, які больш-менш займаецца праблематыкай Еўропы, стасункаў Беларусі і Еўропы, ён для сябе мае сваё ўласнае разуменне, што такое «еўрапеізацыя». Для адных «еўрапеізація» можа быць проста пераарыентацыяй Беларусі на Захад чыста палітычна, або такая маніфестацыя гэтай пераарыентацыі — гэта ужо еўрапейзацыя. Гэта ёсць вельмі вузкае разуменне таго, што такое ёсць еўрапейзацыя. Чыста палітычнае. Некаторыя разумеюць еўрапеізацыю як усведамленне і адаптацыю тых каштоўнасцяў, якія ёсць у Еўропе менавіта на дадзеным гістарычным адрэзку. Таму я лічу, што нашыя разважанні павінны пачацца з вызначэння паняцця «еўрапеізацыя».

«Нацыянаналізацыя» і «нацыянальная дзяржава» — гэта таксама шматзначныя паняцці, якія патрабуюць тлумачэння і канкрэтызацыі. Існуе два асноўных падыхода да таго, што ёсць «нацыяналізм» і што такое «нацыяналізацыя». Можна казаць пра такое ўсходнееўрапейскае разуменне, калі «нацыяналізм» ассацыюецца ў першую чаргу з мовай, з этнічнымі рысамі, этнічным самавызначэннем, з глебай. Есць разуменне «nation-state» заходнееўрапейскае, французскае, як дзяржаўнасць, як грамадзянства, таму тут таксама варта было б канкрэтызаваць, што мы маем на ўвазе. Сапраўды, існуе меркаванне, што інтэграцыя Беларусі ў Еўропу немагчымая без дабудовы беларускай нацыі ўнутры Беларусі, прычым маецца на ўвазе нацыя ва ўсходнееўрапейскім разуменні гэтага тэрміну. Інакш Еўропа нас не прыме.

Д.К.: Вы зараз акрэслілі два магчымых варыянта нацыяналізацыі — усходнееўрапейскі і заходнееўрапейскі. Сыходзячы з гэтага, на якім этапе нацыятварэння, на Вашую думку, мы, гзн. сённяшняя Беларусь, знаходімся зараз?

Д.М.: Адказ зноў-такі залежыць ад той пазіцыі, з якой мы разглядаем гэты працэс.

Калі з пазіцыі усходнееўрапейскай традыцыі, калі мы кажам пра пабудову класічнай нацыі, то натуральна, што сёння беларуская нацыя з’яўляецца недабудаванай. Зараз мы маем супярэчанні і непаразуменні паміж беларускамоўнымі і расейскамоўнымі, умоўна кажучы, свядомымі — несвядомымі, фактычна не маем адукацыі на беларускай мове, то бок можна зрабіць выснову пра тое, што фармаванне беларускай нацыі не завершана на дадзеным этапе.

Іншае пытанне палягае ў тым, ці сапраўды Еўропа гатова нас успрыняць толькі пасля таго, як мы будзем мець вось такую нацыю. Я б не пагадзіўся з такім сцверджаннем, што гэта схема зараз працуе. Нягледзячы на тое, што цяперашняя Еўропа сама вырасла з нацыянальных дзяржаваў, сёння гэты трэнд у Еўропе не з’яўляецца мэйн-стрымам, то бок зараз нацыяналізм у Еўропе ужо не з’яўляецца дамінантай палітычнага або культурнага жыцця. Хутчэй, этнічны нацыяналізм разглядаецца як нешта негатыўнае. Сучасны Еўрапейскі Саюз — гэта шмат у чым канструкт постмадэрнісцкі, для якога не вельмі важная этнічнасць. Для яго больш важныя агульныя каштоўнасці. Нават геаграфія не такая важная. Пры прыняцці новых краінаў у Саюз таксама арыентуецца на існаванне устойлівых дзяржаўных і палітычных інстытуцыяў. То бок дзяржава неабавязкова павінна быць нацыянальнай, але яна павінна мець моцныя дзяржаўныя інстытуты, якія былі б адказныя за стабільную дэмакратычную палітычную сістэму, за тое, што краіна зможа супрацьстаяць эканамічным і палітычным выклікам, якія могуць паўстаць пасля далучэння да ЕС. І вось менавіта гэта знайшло сваё адлюстраванне ў прапісаных крытэрыях сяброўства ў ЕС.

Андрэй Расінскі: Я хочу удакладніць наконт першага пытання, што тычыцца нацыяналізму, то існуе нават не два варыянта нацыяналізму, існуе больш варыянтаў, якія ў нас прысутнічаюць у той ці іншай ступені. Ёсць варыянт этнічнага тыпу, прычым ён таксама разбіваецца на розныя падраздзелы. Ёсць варыянт грамадзянскага нацыяналізму, а есць варыянт які спрабуе зрабіць Лукашэнка, неасавецкага — сталінскага тыпу.

Д.М.: А гэта нельга назваць такім дзяржаўным нацыяналізмам?

А.Р.: Я б не называў гэта беларускім дзяржаўным нацыяналізмам. Беларусь пры такім падыходзе разглядаецца, як малодшы брат. Гэта заўжды субдамінант, прытулены да Вялікага брата.

Д.К.: Можа быць, тут дарэчны тэрмін «дзяржаўная самакаланізацыя»?

А.Р.: Вось менавіта дадзены тэрмін і пасуе. Што тычыцца Еўропы, Еўропа таксама не адна, і справа не толькі ў розных краінах і розных культурах. Ёсць сучасная Еўропа правоў чалавека, а есць Еўропа Адольфа Гітлера. І яна нікуды не знікла з разгромам фашызму. Бо Мюнхен 1938 — гэта таксама Еўропа. Real Politik. Калі Еўропа гаворыць пра каштоўнасці, але сама не здольная іх аніяк абараніць. Калі адбываецца кантакт кансалідаванага аўтарытарызму з Еўропай, то ў нейкай ступені паўтараецца Мюнхен. І хто на каго ўплывае? Ну, Беларусь занадта маленькая ў параўнанні з ўсей Еўропай. А вось калі Еўропа кантактуе з аўтарытарнай Расіяй, то адбываецца размыванне. Калі еўрапейскія каштоўнасці, з кожным глытком газу, сапраўды, становяцца постмадэрновымі — пустымі і рэлятыўнымі.

І ў якую Еўропу мы ідзем — ветліва-абыякавую і трупна-халодную, ці ў Еўропу правоў чалавека? Ад гэтага залежыць, якая будзе наша нацыянальная, еўрапейская дзяржава.

А пакуль — нават і не зусім дзяржава. І тым болей не дзяржава 21 стагодзьдзя. Надалей новую ролю будзе граць культурніцкі нацыяналізм; моманты культуры, як брэнды: свае рэцэпты, свае краявіды, свая гісторыя, якая вот тут прысутнічае. Разам з глабалізацыяй. Але, што характэрна для 21 стагодьдзя, дзяржава стаецца сеткавай: яна інкубатар для лакальных культурніцкіх праектаў, што рэалізуюцца ў любой кропцы зямной кулі.

Ольга Шпарага: Если вернуться к вопросу об отношении нациостроительства и европеизации, то соглашусь с Денисом в том, что это сложные отношения и скорее они друг к другу постоянно отсылают. Исторически нации родились в Европе, и если только из этого исходить, то мы не можем никуда деться от европейского контекста. Мы будем постоянно отталкиваться от европейских моделей нациостроительства — немецкой, французской, восточноевропейских и думать, являются ли в сравнении с этими моделями новые образования, обозначающие себя нациями. Что касается современности, то тут я тоже соглашусь с Денисом. ЕС сегодня — это такое постмодернистское образование, где политическое измерение является доминирующим: политические институты — государственные и общественные — и политическая культура как связующее, как почва или среда жизни институтов. При этом я бы выделила еще одно понятие, важное для определения нациостроительства, — это понятие модернизации. Модернизация, начавшаяся в 18 в., изменила суть современных европейских обществ, сделав их самоуправляемыми. Различные их подсистемы — политическая, экономическая, гражданское общество — обрели автономию и контроль друг за другом, что привело к рождению демократий.

Наверное, именно поэтому политическое измерение в широком смысле и является доминирующим в современном ЕС — оно по-прежнему выражает уровень автономии европейских обществ, находящихся в границах наций-государств. Нация — это такой коллективный субъект, управляющий сам собой через разные и сложные подсистемы общества. Хотя сегодня этот субъект сталкивается с вызовами наднациональных структур и институтов, которые не понимает, которые не знает, как контролировать. Но которые необходимы, поскольку мир стал глобальным. С этой точки зрения, с точки зрения нации как автономного общества, Беларусь нацией все еще не является. Интеграция же в ЕС, или для начала ориентация на такую интеграцию, может как помочь становлению автономного общества в Беларуси, поскольку оно все еще определяющее для европейских государств, так и внести сумятицу в процессы нациостроительства, поскольку сам ЕС сегодня переживает переход автономного общества на новый уровень развития. Однако альтернативой, например, евразийской, является вообще отказ от автономизации общества через усиление роли государственного аппарата, что мы видим в сегодняшней России. Это, на мой взгляд, делает европеизацию — со всеми ее сложностями и противоречиями — неизбежной для Беларуси.

Д.К.: Мы адзначылі, што Беларусь з’яўляецца не да канца мадэрнізаванай нацыяй, ў той час як сучасная Еўропа (у выглядзе Еўрапейскага Саюзу) — гэта ўжо постмадэрнісцкае ўтварэнне. Ці магчымы і варты, такім чынам, пераход у постмадэрнісцкі стан (пост)нацыянальнага існавання без завяршэння мадэрнізацыі на нацыянальным узроўні?

Д.М.: Наконт таго, ці варты ён, — вельмі складанае філасофскае пытанне: варты для каго? І я прынамсі не маю адказа на гэтае пытанне. Я лічу што зараз мы можам пераскочыць гэтую стадыю мадерна і дзяржавы, якая яна была ў Еўропе, калі пачала стварацца аб’яднаная Еўропа. Зараз у Беларусі мы маем грамадства спажыванне, такое самае па сваей сутнасці як і ў Еуропе, і у ЗША. То бок грамадзяне маюць прыкладна такія самыя каштоўнасці, менавіта пабытовая, эканамічныя. І паказальным для мяне было апытанее даследчага цэнтра ІПМ, якое было праведзена паўтары гады таму. Яно было прысвечанае даследаванню экананамічных каштоўнасцяў беларусаў. Гэтае апытанне дакладна сведчыла пра тое, что у Беларусі пераважаюць ліберальныя каштоўнасці, грамадства арыентавана на ліберальную эканоміку. Натуральна, што ёсць нюансы, есць адрозненні ад амерыканскага ці еўрапейскага грамадства спажывання, але калі мы бярэм у цэлым, то сёння гэтыя грамадствы на маю думку вельмі падобныя.

Д.К.: Іншымі словамі, калі вызначаць агульную глебу паміж сённяшняй Беларуссю і Еўропай, дык атрымліваецца, што гэта ўсё ж такі пэўныя каштоўнасці — але не палітычныя, а спажывецкія?..

Д.М.: Так, спажывецкія каштоўнасці. Каштоўнасці больш высокага парадку, дэмакратыя, правы чалавека, і гд., у нас таксама ня будуць кардынальным чынам адрознівацца ад заходнееўрапейскіх апытанняў грамадскай думкі. Іншая справа, якую палітыку праводзяць афіцыйны Ўрад. Калі глядзець з такога пункту гледжання, то беларусы як грамадства, дастаткова добра ўпісваюцца ў сучаснае грамадства ЕС. Калі ж мы разглядаем Беларусь як структуру, якая скаладаецца з дзяржаўных інстытутаў і ворганаў, то мы бачым відавочны канфлікт каштоўнасцяў з ЕС як палітычнай структурай.Мы не маем канфлікту інтарэсаў, мы маем канфлікт каштоўнасцяў паміж сучаснай беларускай сістэмай і сучасным ЕС. На маю думку гэта адна з нешматлікіх парашкодаў, якая не дае нам інтэгравацца ў еўрапейскую цывілізацыю.

О.Ш.: А можно ли сказать на основе этих опросов, что Беларусь все же представляет некий вариант нации, поскольку ценности людей скорее сходные, чем различные? Если нацию понимать как некое формальное единство, которое в будущем может стать автономным обществом?

Д.М.: Калі нацыю разумець як нейкае адзінства, як грамадства, не надаючы занадта вялікай увагі мове, то сапраўды нацыя у Беларусі есць: мы маем сваю нацыянальную дзяржаву, мы маем дзяржаўныя і грамадскія інстытуты, мы маем нацыянальнае самавызначэнне. Мяркуючы па апошнім перапісе насельніцтва, гэтае самавызначэнне дастаткова моцнае.

А.А.: Когда речь шла о проблеме соотношения национального и европейского, то мы упустили такой существенный момент феномена нации, как политическую культуру, которая основана на политических институтах, на европейских политических традициях, на принципах равенства, политической конкуренции и т. п.

Европейская история выработала такие правила решения противоречий, возникающих между различными общественными и политическими группами, которые основаны не на насилии, а на компромиссе. Хотя насилие всегда присутствовало в европейской истории, но все-таки доминирующей тенденцией оказался тот тип политического устройства, который называется республиканским. То есть, когда есть парламент, где представлены интересы различных групп, и где проблемы и противоречия решаются в рамках парламенских механизмов.

Чего не хватает Беларуси, так именно этого республиканского начала, хотя исторически традиция республиканизма давно здесь сложилась и функционировала на протяжении столетий, но в силу драматических обстаятельств была утрачена, стерта в памяти людей. Сейчас ее просто нет, нет не только на уровне сознания, но и на уровне повседневных привычек. Поэтому перед нами сегодняшний день стоит задача ее восстановления.

(Продолжение следует)

Матэрыялы па тэме:

Круглы стол «Европейские ценности в Беларуси: история мутаций и расколов» (http://n-europe.eu/article/2008/07/30/evropeiskie_tsennosti_v_belarusi_istoriya_mutatsii_i_raskolov_i)
Круглы стол «Пути европеизации Беларуси» (http://n-europe.eu/article/2008/06/19/puti_evropeizatsii_belarusi_i)
pdf-версия сборника «Европейская перспектива Беларуси: интеллектуальные модели» (http://n-europe.eu/files/Perspective.pdf)
Н. Бекус. «Беларусская нация» в свете различных стратегий национального строительства (http://www.nmnby.org/pub/0808/20m.html)

Обсудить публикацию