Анализируя процессы актуальной культурной политики, вы неоднократно подчеркивали, что действующие белорусские власти последовательно проводят политику присвоения несоветского наследия. Как вы полагаете, можно ли ожидать, что власть в поиске новых идеологических дивидендов реабилитирует Ларису Гениуш, если предположить, что «незалежніцкая»риторика со стороны власти будет только усиливаться?
Андрэй Расінскі.Ларыса Геніюш — гэта тая фігура, да якой сённяшняя ўлада будзе звяртацца ў самую апошнюю чаргу, калі, увогуле, будзе звяртацца. Так, рэжым спрабуе прысабечыць несавецкую спадчыну на сваю карысць — каб атрымаць дадактовую «гістарычную» легітымізацыю. Але, па-першае, гэта вельмі асцярожныя спробы а, па-другое, і самае галоўнае — яны мусяць стаяць на савецка-этатысцкім падмурку.
Можна прысабечыць Вітаўта, які будаваў моцную дзяржаву — і я здзіўляюся, што гэтыя спробы не былі зроблены раней. Можна пахваліць Грунвальдскую бітву — як барацьбу з «нямецка-крыжацкімі агрэсарамі» (анархісцкія «Навінкі» гэта жартаўліва прадказвалі — і вось яно, здзейснілася!). Можна нават з паблажлівым спачуваннем узгадаць БНР — як няўдалы дзяржаўны чарнавік савецкае Беларусі.
Але станоўча выказацца пра Ларысу Геніюш?! У рэжыму з Ларысай Геніюш куды глыбейшыя разыходжанні за разыходжанні палітычныя. Гэта разыходжанні эстэтычныя і, проста — чалавечыя.
Падчас Другой сусветнай вайны Геніюш друкуе свае апалітычныя (і несавецкія вершы) — замест таго, каб ехаць у Беларусь і змагацца ў савецкім партызанскім атрадзе (Геніюш пабывала ў Менску — але ў якасці каго!).
Геніюш была рэпрэсаваная, дапытаная Цанавам — і лагерныя ўспаміны складаюць ейную «Споведзь». У краіне з лініяй Сталіна такія ўспаміны непажаданыя; гэбізм — дасюль падставовы камень у падмурку рэжыму.
І, бадай, галоўны «грэх» Геніюш. Геніюш, сакратарка БНР, да канца сваіх дзён не прызнавала савецкай дзяржавы, яна нат так і не атрымала савецкага пашпарту (і яго не прасіла). Яна й не падавала прашэнне аб рэабілітацыі — бо перад кім ёй рэабілітавацца? Гэта дзяржава мусіць рэабілітавацца перад ёй. І такое парушэнне этатысцка-савецкіх канонаў — для сённяшняга рэжыму рэч абсалютна непрымальная.
Нарэшце, Геніюш была проста шчыраю верніцай. Але ейная вера была дзейснай і чалавечай — яе ніяк не прышпіліш да бязлітаснага ўхвалення кесараўскай улады.
Вяртанне Геніюш у школьныя падручнікі, святкаванне ейных юбілеяў на дзяржаўным узроўні, зусім не будзе азначаць, што рэжым раптам рэабілітаваў Геніюш. Гэта будзе азначаць толькі, што сам рэжым — абваліўся.
Што ж, адным расці, другім — мізарнець. Усё — у свае тэрміны.