Лечиться, лечиться и ещё раз лечиться!
Студенческий театр МГУ
Ва ўсіх навуках ёсьць шарлатаны, якія нічога не вучылі, але ўсё ведаюць і на ўсе выпадкі жыцьця знаходзяць лекі. Ня варта ім давяраць. Сапраўдны навуковец аніколі не бывае самаўпэўненым: ён абяцае мала, але выконвае шмат; але […] не выконвае анічога з абяцанага.

Франсіска Гоя

Андрэй: У культуры ёсьць фігура, зь якой кожны так ці інакш сутыкаецца і якая выходзіць далёка за межы сваёй прафэсіі. Гэта фігура лекара. Якія «правілы» гэтых фігураў у культуры? Як яны прадстаўленыя ў жыцьці і на экране?
Максим: Врач — это, скорее, не профессия, а социальная функция. Врач исправляет дурное положение дел. Меняет состояние человека, общества, культуры к лучшему. Ликвидирует нежелательные состояния человеческого организма и организма социального. Возвращает человека к желаемому социальному и физическому статусу.
Врач — это защитник нормальности, которая нередко называется здоровьем, физическим или социальным. И каждый из нас играет роль врача, когда выступает в защиту определённой нормы.
А.: Акрамя таго што лекар — вартавы нормы, ён шчэ фігура, зьвязаная з трансцэндэнтным. Пашкоджанае здароўе выпадае з-пад звычайнага кантролю — гэта тэрыторыя пошасьці, якая нам не падпарадкоўваецца. І лекары выступаюць пасярэднікамі, яны кантактуюць зь сьмерцю. Дарэчы, сучасная мэдыцына пачалася, калі ў мэдыцыну былі ўведзеныя памерлае цела і патолягаанатам, які разразаў труп дый ставіў канчатковы дыягназ.
Але пасярэдніцтва робіць лекара магам, культурным заснавальнікам, дэміюргам. Невыпадкова Скарына ў нас — лекар. Можна ўзгадаць ключавую фігуру эўрапейскай сьвядомасьці Фаўста. Ён паводле легенды таксама быў лекарам. Можна й шэксьпіраўскага Праспэра назваць.
М.: Врач существует на краю жизни и смерти, ему открыты тайные смыслы, о которых мы даже не подозреваем. Он видит нас иначе, чем мы сами. Врач поправляет нашу жизнь, придаёт ей дополнительные смыслы. Это строитель нашего существования. Но строитель очень интересный: он постоянно напоминает о несовершенстве жизни, об ограниченности человеческого существования, о суетности и тщете всего земного. Парадоксальная ситуация: доктор лечит наше тело, напоминая о его весьма ограниченных возможностях.
А.: Дарэчы, першасным лекарам быў Ісус — ён лячыў ня толькі цела, але й душу, чалавека цалкам — усё чалавецтва — ад наступстваў граху: хваробаў і сьмерці. Першасны лекар — гэта сам Бог. Боскія моманты так ці інакш прысутнічаюць у прафэсіі лекара.
А часам адбываюцца і д’ябальскія скрыўленьні (узгадаем нацысцкага доктара-садыста Мэнгеле). Трансцэндэнтныя падставы лекарскай прафэсіі ў кіно праяўленыя вельмі добра, асабліва ў фільмах жахаў. Шматлікія «доктары Франкенштэйны», «выспы доктара Мора», парадыйны доктар Франкенфутэр з «Кіно пра Рокі Хорара», алэнаўскі сэксоляг, які «перасаджвае мозг лесьбійкі чыноўніку тэлефоннай кампаніі». У народнай культуры фігура лекара як бога кампэнсуецца фігураю лекара як блазна. Усялякія пацешныя маскі, батлеечныя прадстаўленьні… Але найбольш вядомы змрочны тандэм доктар Джэкіл — маньяк Хайд.
М.: Доктор вызывает настороженное внимание со стороны обывателя именно потому, что имеет лицензию на вторжение в самые интимные зоны человеческого организма. (Этот глубинный страх, кстати, использовала сталинская пропаганда для разжигания «дела врачей».)
Для врача пациент — это объект, а не равный ему субъект. В каком-то смысле — вещь, с которой можно и нужно что-то делать. Макиавелли говорил, что есть логика бытовой морали, а есть логика политика, несовместимая с обычными человеческими нормами. С врачами дела обстоят почти так же. Для успешной работы врач сознательно выключает обычные человеческие эмоции. Попробуйте отрезать себе палец, а хирург это делает очень просто.
А.: Дарэчы, існуе адпаведны фальклёр пра мэдыкаў. Няма ж такога фальклёру пра будаўнікоў, бібліятэкараў ці садоўнікаў. А пра мэдыкаў — колькі заўгодна, дый з сакавітым цынізмам.
М.: — Санитар, куда вы меня везёте?
— В морг.
— А может, лучше все-таки в реанимацию?
— Врач сказал: «В морг» — значит, в морг!
А.: Дзе ўлада — там анэкдоты. А наконт аб’екту — гэта позьняя зьява. Спачатку была магія, шаманства. Што захавалася й дасёньня: народныя знахары, лекаркі-пашаптухі. Мінулыя «мэдыка»-магічныя практыкі ажываюць у выглядзе шматлікіх чумакоў-кашпіроўскіх. Пры гэтым чалавек — не аб’ект, а адкрытая прастора, дзе пануюць чужыя духі, стыхіі, «энэргіі» — і да іх зьвяртаецца шаптун. Цела чалавека як аўтаномнае не існуе.
Потым, з новых часоў — «дысцыплінарныя практыкі» (тут пагодзімся з Фуко) — і цела чалавека становіцца мэдычным аб’ектам. Адпаведна й зьяўляецца адміністрацыя сучаснай мэдыцыны — шпіталь, паліклініка — індустрыя пільнаваньня й сьмерці. У паліклініцы ці ў больніцы вы трапляеце на індустрыйны канвэер, дзе вас разьбіраюць «на часткі».
М.: Конвейерная медицина порождает очень устойчивую массовую фобию по отношению к врачебным практикам — недоверие к лечащему врачу.
А.: Аўтарытарная практыка. Яна вельмі зручная для кантролю зьверху і варожая да самаго чалавека.
М.: Отдаваясь медицине, мы ей не верим…
А.: Мэдыцыне й раней ня верылі — можна Мальера прыгадаць зь ягоным «Уяўным хворым». Мы тут ня першыя, але «індустрыя мэдыцыны» людзей адчужае. І нашыя страхі зьвязаныя ўжо ня столькі з шарлатанствам, колькі зь бюракратычнай абыякавасьцю.
Пакрысе йдзе вяртаньне да практыкі сямейнага лекара, які добра ведае чалавека і лякуе не «аб’ект» і ня частку аб’екту, а чалавека цалкам. Пацыент актыўна супрацоўнічае зь лекарам, а лекар бачыць у ім асобу. Але гэта вельмі цяжка ідзе — прычым з абодвух бакоў.
Але найвялікшая пагроза, якая ўжо зьдзяйсьняецца — парушэньне повязі з Боскім, зьнішчэньне клятвы Гіпакрата, калі замест падтрымкі жыцьця крышталізуецца індустрыя сьмерці. Эўтаназія — калі лекар пераўтвараецца ў саўдзельніка забойства, масавая практыка абортаў, дзе немаўляты — «аб’екты» і сыравіна. І гэта бесчалавечны вынік «індустрыйнага» падыходу.
Усе этапы — магічны, індустрыйна-аб’ектны і новасуб’ектны — прысутнічаюць у мэдыцыне. Але дамінуе аўтарытарна-індустрыйны падыход.
М.: Медик всегда наносит двойной удар. Врач имеет дело и с физическим телом человека, и с его душою. В ХХ веке наиболее успешными и наиболее опасными лечебными практиками тоталитарного типа становятся практики, связанные с моделированием духовной жизни.

Широкая популярность идей психоанализа в США породила массу невротиков. Бедные внушаемые люди на самом деле теряют голову, испытывая комплексы, которым их обучили психоаналитики.
А.: Псыхааналітыкі знаходзяць у чалавеку тое, што яны ў яго закладаюць — пра гэта шчэ Бахцін у 20-я гады пісаў. Псыхааналіз — псэўдарэлігійная практыка ў найчысьцейшым выглядзе, гэта імітацыя споведзі, дзе на месца грахоў і пакаяньня прыходзяць узгодненыя й намоўленыя комплексы.
М.: Человек получает рецепт, с которым готов согласиться. Получает приговор — и с радостью за него платит.
А.: І невыпадкова на глебе псыхааналізу вырасла саенталёгія — адна з найнебясьпечнейшых таталітарных сэктаў.
М.: Можно лечить душу отдельного человека, но гораздо сложнее и драматичнее, когда надо лечить душу целого народа. Таким глобальным психоаналитиком германской нации был в своё время Гитлер. Он лечил германский народ от шокового переживания своего поражения в Первой мировой войне. Занимался психологической реабилитацией. Результаты известны…
А.: Вы слушна назвалі Гітлера псыхааналітыкам. Псыхааналітык як падманшчык, псэўдасьвятар і маніпулятар.
М.: Самое страшное в медицине — манипуляция. Не случайно говорят: «Не ложись в больницу — залечат!»
А.: У адным зь менскіх шпіталёў «залечаны» памёр зусім не ад таго, ад чаго яго лячылі тутэйшыя адмыслоўцы. Гэта высьвятліў патолягаанатам. Тады галоўны лекар — дарэчы, шклоўскага прызыву — сабраў кансіліюм і вынес пытаньне аб прычынах сьмерці… на агульнае галасаваньне (!). Большасьцю галасоў (шакаваных патолягаанатамаў ніхто й ня слухаў) быў зацьверджаны «правільны» дыягназ (!). Ну проста Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі… Гэта паказчык сёньняшняй улады — адзін у адзін, але й сакавіты вобраз «шпітальнае ахлякратыі» — партыйных тусоўнікаў. «Лекар»-Гітлер дзейнічаў менавіта так — праз агульнае галасаваньне.
М.: Доктор Фауст, доктор Скорина — сам статус доктора предполагал учёную степень. Доктор — знающий, квалифицированный специалист. Проблема нашего времени — появление невероятного числа псевдоврачей. Докторов человечества без соответствующей квалификации. Профанов, имитаторов, лжеспасителей.
А.: Ад маніпулятараў і іхніх інстытуцый людзі ўцякаюць у нетрадыцыйную мэдыцыну дый дзівосныя сэкты — і трапляюць да іншых маніпулятараў.
М.: Глобальному лечению мозгов в рамках тоталитарной системы соответствует и система глобальной государственной медицины. Страх и недоверие, которое вызывает у нас система государственной медицины, как раз связаны с унифицированностью, малобюджетностью, неповоротливостью. Мы имеем дело с невероятно централизированной и коррумпированной системой, альтернативой которой может быть только частная медицина.
А.: А хто зьяўляецца падмуркам «дзяржаўнай ідэалёгіі»? Выканаўцам? Хто сядзіць у камісіях, каго адпраўляюць на выбарчыя ўчасткі, хто балятуецца ад улады? Лекары й настаўнікі — самыя залежныя й неабароненыя людзі. І калі казаць пра лячэньне душы, то тут ацаляюць як раз ня мэдыкі. Звычайна ў ролі калектыўных дактароў выступаюць мастакі. Зрэдку — палітыкі. Почасту — рэлігійныя дзеячы. Але мэдыкаў сярод ацаляльнікаў душы я штосьці не заўважаў. Былі, праўда, знакамітыя — Чэхаў, Булгакаў — але яны пісьменьнікі.
М.: Если говорить о белорусской ситуации в целом, то можно ли тут выделить сообщество лечащих — и сообщество пациентов?
А.: А ў нас дыктатура «лекарская». Наверсе «лекар», які ўсё ведае (але нічога насамрэч ня ўмее). А ўсе астатнія — «падлечаныя», «недалечаныя» ці ўвогуле «адмарозкі», якіх трэба ізаляваць. Так што тут падзел даволі дакладны.
М.: Мы оказываемся героями хоррора с убийцами в белых халатах.
А.: На шчасьце, такая «мэдыцына» пакуль не паўсюдная.
М.: Но врачами выступают любые, претендующие на статус властителя дум. Оппозиционные лидеры…
А.: …яны ня могуць на гэта прэтэндаваць, дый апазыцыйнымі не зьяўляюцца…
М.: Они стремятся быть таковыми. Потому что в нашей больнице уже заполнено штатное расписание. Для того чтобы другие приобрели этот статус, должны быть вакансии.
А.: Не вакансіі патрэбныя, а патрэбныя тыя цуды, якія здольныя рабіць сапраўдныя лекары. А цуды — гэта ўчынкі і плён гэтых учынкаў. Калі ўчынкі ёсьць — іх свае ж і душаць «ратацыямі». «Лекары» нацыі з учынкамі ўжо даўно ў турме.
М.: Выходит, так и будем жить «недолеченными»? Недоисправленными отморозками, ожидающими правильного врача, который наконец-то даст нам одну таблетку от всех бед?
А.: ХХІ стагоддзе — чалавек усе болей і болей сам сабе лекар. Чалавек усё болей і болей адказны за сваё здароўе — сам. І фізычнае, і псыхічнае.
М.: Не случайно на уровне повседневной практики существует популярное выражение: «Хватит меня лечить». Что означает «не навязывай мне свою точку зрения».
А.: Лячэньне грамадзтва — справа самаго грамадзтва. Кожнага паасобку. І Бога, які ўсіх ацаляе.