«Чтоб тебе жить в эпоху перемен!»
Китайское проклятие
«Буря, скоро грянет буря!»
М. Горький
«Культура і выбух…»
Ю. Лотман
Максим: Легко почувствовать себя героем, когда живёшь в эпоху революций. Но радикальные ломки происходят не каждый год. Основная часть нашей жизни — это паузы, полосы ожидания. Это тишина между двумя взрывами. Кажется, что большую часть времени культура существует как бы в полусне, в паузе, собирая силы для очередного взрыва. После горячей весны мы все в состоянии паузы. Пауза культуры — это время, потраченное зря или необходимый элемент культурного движения?
Андрэй: Паўза ёсьць абсалютна неабходным момантам культурнай дынамікі. Спачатку ідзе інтэнсіўны закід новых культурных тэкстаў, потым паўза, а свая культура адказвае праз пэўны час. На гэта зьвярнуў увагу шчэ славуты культуроляг Лотман.
Адзначым пэўныя цыклы: у Беларусі вытворчасьць арыгінальных тэкстаў адбывалася з тармажэньнем на два стагоддзі. 200 гадоў пасьля хросту спатрэбілася для ўзьлёту бізантыйскай культуры на Полаччыне, два стагоддзі — для росквіту заходняй культуры ў Вялікім княстве; і вось зараз прайшло акурат 200 гадоў пасьля расейскае акупацыі. Але расейскія культурныя тэксты не спарадзілі ў Беларусі нічога арыгінальнага… акрамя Лукашэнкі. Праўда, «прарасейскі тэкст» Лукашэнка атрымаўся зусім нішчымным — гэта вам не залатое стагоддзе ВКЛ!
На мікраўзроўні ёсьць псыхалягічная зьява інсайту: чалавек заклапочваецца праблемай, потым паўза — і, нарэшце, інсайт, разьвязка. Мэханізмы індывідуальнага й «калектыўнага» інтэлекту падобныя. Выключныя зьявы канцэнтруюцца ў часе, але паміж імі — паўзы.
М.: Тут важны два момента. Позитивный в том, что ситуации культурных пауз не есть молчание. Как раз в это время идёт тихая, последовательная, практически безостановочная деятельность по проработке принципиально новых жизненных ценностей. Поиск нового культурного сюжета. Паузы возникают как раз потому, что этот сюжет пока ещё не понят и не прописан. Пауза — это потаённая работа, которая паузой только кажется: культура остановок не знает.
А негативный момент… Если принять, что циклы культуры — сто-двести лет, мы все — просто заложники математики. Если в «культурный взрыв» не попадём, то так и останемся людьми кануна. Как-то это всё неутешительно…
А.: Насамрэч сытуацыя куды больш аптымістычная. На мікраўзроўні таксама ёсьць свае паўзы і свае цыклы. Росквіт дзяржавы — гэта адно, росквіт літаратуры — другое, а росквіт жывапісу — па сваім цыкле. Залатое стагоддзе ВКЛ — гэта прававы росквіт дзяржавы й літаратуры. Але ўквітненьне архітэктуры й выяўленчага мастацтва — гэта ўжо XVIII стагоддзе. Культурная дынаміка не спыняецца. Паўза на адным накірунку, затое прарыў на другім.
Парадокс: паўза не зьяўляецца паўзай. На ўзроўні асобных людзей і малых груповак ідзе актыўная праца. А падчас культурніцкага выбуху адбываецца рэзананс.
М.: Когда амплитуды активности различных людей совпадают, возникает культурный всплеск. А если нет общей волны, амплитуды рассогласованы. Что и создает ощущение штиля, ровной поверхности. На самом деле это иллюзия.
А.: Ідуць пошукі індывідуальных сцэнараў.
М.: Я про это и говорю! То, что мы называем культурным взрывом, на самом деле всего лишь форма социального резонанса, сумма индивидуальных усилий. Но вот у нас сейчас что — пауза или не пауза? Мы движемся или не движемся?
Интуитивно я думаю, что движемся. Но, увы, по кругу. В этой связи вопрос: какова психология человека в состоянии паузы, незавершённого культурного сценария? Непрописанной культурной ситуации?
А.: У нас наклаліся адна на адну некалькі паўзаў. Паўза, зьвязаная з 200-гадовым расейскім панаваньнем, паўза пасьлясавецкая, і паўза вяртаньня сваёй дзяржаўнасьці.
Калі казаць пра псыхалёгію чалавека паўзы, то тут магчымыя некалькі варыянтаў. Адзін варыянт — сама радыкальны, і сама найлепшы — гэта «сыход у пустыню». Як Хрыстос. Гэта паўза, але насамрэч гэта выпрабаваньне спакусамі. Зь нядаўняга: Кафка сышоў у самоту, сутыкнуўся з трансцэндэнтным — і стаўся ягоным закладнікам. Кафка ня жыў у Чэхаславаччыне ці Аўстра-Вугоршчыне — ён жыў у эміграцыі з уласнымі кашмарамі. Пустыня паўзы — небясьпечная тэрыторыя.
Другі варыянт — побыт травы, якая ўсё забывае, жыве сёньняшнім днём, жыве як жывецца.
Ці беларускія псэўдазоркі, якіх ніхто не запамінае…
М.: Это как раз третий вариант! Первый вариант — отшельничество, отказ от конформистского действия. Второй — существование профанного обывателя, лишённого гражданского чувства, политической воли и желания выбора. А попса белорусская, декоративный официоз — именно третий вариант существования человека паузы. Активное квазисоциальное мельтешение на экранах. Которое фактически работает в режиме паузы, белого шума…
А.: …пустога месца. Гэта варыянт маўчаньня, за якім не стаіць анічога, акрамя натужлівай балбатні.Той жа Кафка апісваў актыўную мармытаньне-балбатню як ананімна-бюракратычную паўзу, «гаваркое» маўчаньне ў машыне тэрору. Дарэчы, у беларускай карціне «Ўцёкі» Карыны Анціпенкі маўчаньне й глухата паказаныя як татальны шум. І гэта менавіта маўчаньне, паўза — як татальны й павярхоўны шум.
М.: Мы можем говорить о паузе как личном выборе, паузе как естественном существовании человеческой травы и паузе — как сознательном согласии с существующим шумом культуры.
А.: …як уцёкаў ад паўзы — праз завісаньне ў ёй…
М.: Любой тоталитарный строй создавал замечательное чувство коллективной безответственности через принадлежность к некой общей единой идее, к мифологическому телу нации. Особенность нашей ситуации в том, что у нас единого тела и нет. Не существует развитой сказки о главном, нет нормального ноу-хау обустройства белорусского государства. Это режим сэконд-хэнда — именно поэтому пауза становится очевидной. Жизнь оказывается закольцованной, обречённой повторять саму себя.
А.: І добра бачна, як з гэтай паўзы выйсьці. Першы момант — адсекчы белы шум, які абсалютна нічога ня варты. Абсалютна ня важна, што скажа чарговы тэлевізійны герой (насамрэч заўжды адзін і той жа)…
М.: …или споёт очередной победитель «Славянского базара»…
А.: Гэта шум, ад якога трэба адключыцца. Адключыцца ад штодзённай сымуляцыі, ад травяного жыцьця…
М.: …от ритуальной социальности…
А.: Другі момант — гэта сыход у сваю аўтаномную сфэру, дзе чалавек засяроджваецца на сваіх важных праектах…
М.: Когда человек, «ничего не делая», смотрит в окно — он на самом деле остаётся наедине с самим собой.
А.: Ён прыслухоўваецца да сваёй душы. І гэта вельмі важна.
І трэці момант — злучэньне на нізавым лякальным узроўні ў творчыя групы зь нефармальнымі стасункамі, дзе здольная праявіцца творчасьць — кожнага, дзе адзін аднаго падштурхоўваюць і ўзмацняюць. Дарэчы, нядаўна 18-гадовы хлопец са сваімі сябрамі ў Берасьці за 50 даляраў зрабіў карціну пад Гая Рычы. І гэта вельмі паказальна. Былі замежныя тэксты — дзесяць гадоў чаканьня — і пачынаюць зьяўляцца свае варыяцыі на гэтую тэму. Нефармальна — и нефарматна.
М.: А пару дней назад мне позвонила девушка и попросила посмотреть фильм, который они сделали вместе с друзьями из Института культуры. Просто потому, что очень хотелось. Появляется импульс к творчеству. Именно потому, что есть навязчивое, шумное, агрессивное молчание официальной культуры. Когда возникают пустоты, для человека творческого образуется пространство движения. Прелесть нашей ситуации в том, что абсолютно в любой сфере можно стать первооткрывателем.
А.: Папазацягнутая паўза стварае пэрспэктыву, неверагодную для іншых краінаў і культураў. Чалавек можа ствараць цэлую культурную эпоху амаль з чыстага аркуша. Многае пазабыванае. Аграмадныя пласты — ствараць, падымаць, пераасэнсоўваць. Неверагодныя адкрываюцца магчымасьці, і ідзе назапашваньне вось у гэтай цішыні.
М.: Культурная пауза избавляет человека от существующих культурных канонов, стереотипов, которые довлеют в обществе динамичном, активном. Попробуйте ощутить себя независимым от современной американской культуры — не получится. От культуры ислама? Тоже трудно. А вот ощутить себя независимым от нынешней «большой» белорусской культуры гораздо проще.
А.: Што вельмі добра. Мы назіраем назапашваньне сілаў, мы назіраем перадумовы новага культурніцкага выбуху, які адбудзецца — і пачаў адбывацца на нашых вачох.
М.: Есть реальные основания для осторожного оптимизма. Смешно обижаться на эпоху и предъявлять претензии к своему времени. Любой культурный взрыв, любая новая эпоха не приходит сама. Она возникает как вектор частных усилий отдельно взятых активных личностей. С этой точки зрения люди кануна своим активным существованием в паузе приближают её конец. Они дают импульс к движению, который принесёт результаты.
Но результаты чаще всего оказываются абсолютно не похожими на то, о чём мы мечтали и что планировали. Поэтому будущее нас очень удивит.
Беларускія творцы, што набліжаюць культурны выбух
1. Лявон Вольскі — «N.R.М.», «Крамбамбуля».
2. Павал Севярынец — палітык, «Малады фронт», «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
3. Андрэй Кудзіненка, Галіна Адамовіч, Уладзімер Пяткевіч — кінарэжысэры. Юры Гарулёў — кінафэст «Магніфікат».
4. Валянцін Акудовіч і Павал Рудкоўскі — філёзафы.
5. Артур Клінаў і Андрэй Хадановіч — актуальная паэзія і выяўленчае мастацтва.
6. Трэш-партызанка — «Навінкі», «Саша і Сірожа».
7. Адукацыйныя праекты: Беларускі калегіюм, Беларускі ліцэй. Ініцыятыва «Беларускі гальфстрым».
8. Медыя: Сяргей Дубавец, Андрэй Дынько, Валерка Булгакаў («Наша Ніва» і «Архэ»), Сяргей Панькоўскі (сайт «Наше мнение»); Пётр Марцаў («БДГ»).