Секс — наше знамя, сила и оружие
И это всё о нём…
Виль Липатов
А я думала, все мальчики это умеют…
Евгений Шварц
Максим: История латышского дипломата, обвинённого в распространении порнографии на территории нашей страны, заставляет задуматься: «Кому и зачем нужна порнография на белорусских экранах?» Почему это оружие используется и насколько оно может оказаться действенным?
Андрэй: «Парнаграфічная» дый сэксуальная дыскрэдытацыя існавала здаўна. Калі не было іншых аргумэнтаў, каб зьнішчыць ворага, ў абыход ішлі аргумэнты ад «порна». Так, зьвесткі пра рымскіх імпэратараў выключна хвалебныя падчас іхняга кіраваньня — і выключна адмоўныя пасьля падзеньня. І гэта зьвязана ня толькі зь іхнімі норавамі, але й з ідэалягічнай расчысткай стальца. Калі Гітлер ірваўся да вышэйшай вайсковай пасады, кіраўніка генэральнага штабу абвінавацілі ў шлюбе з прастытуткаю, а іншага нязгоднага генэрала выставілі гомасэксуалам.
Але сучаснасьць дазволіла ня проста гаварыць і пісаць пра зламысны сэкс, але й дэманстраваць яго ў засьнятых дый справакаваных «порнадоказах». Расейскага пракурора Скуратава й міністра юстыцыі Кавалёва скідалі з дапамогаю кіно, употайкі засьнятага ў бардэлі й лазьні.
Дарэчы, у Беларусі сама сэксуальная дыскрэдытацыя не навіна. Узгадайце скандал са сьцюардэсай. Маўляў, дэпутат Лукашэнка скраў у няшчаснай фалаімітатар. Паказальна, што Лукашэнка потым узяў Замяталіна, распаўсюдніка гэтай гісторыі, у штат сваіх ідэолягаў. І апошнія падзеі сьведчаць пра суцэльную маральную дэградацыю сыстэмы.
М.: Дело не только в самой системе, которая наследует традиции советских времён. Во времена советской власти за «Последнее танго в Париже» или «Эммануэль» можно было получить приличный срок. Но тут интересный парадокс. В своё время нацисты активно преследовали «сексуальных извращенцев». И гомосексуализм попадал в обязательный список. Но если вспомнить фильм Лилианы Кавани «Ночной портье», то там можно увидеть римского масштаба оргии, которые нацисты устраивали в концлагерях.
А.: Ды можна таго ж Рэма прыгадаць ці Гебельса, які кожную актрыску цягнуў у ложак і даводзіў да самазабойства. Пра нэкрафіла Гітлера я ўвогуле маўчу…
М.: Я хочу сказать, что любая тоталитарная система навязывает своим гражданам очень жёсткие моральные нормы. Тоталитарная власть, стремясь к глобальному контролю над сознанием граждан, присваивает не только умы, но и частную, интимную жизнь. Частного существования в тоталитарном обществе быть не должно. Именно поэтому массовое сознание с таким ужасом воспринимает публичную демонстрацию сексуальной свободы. Обыватель видит здесь не просто нарушение нормы, но сексуальное преступление!
А.: Гэта прыватнае жыцьцё. І ня проста прыватнае жыцьцё — а жыцьцё дыплямата!
М.: Власть таким образом демонстрирует не просто «порочность» дипломата, но своё право частную жизнь отслеживать.
А.: Дэманструецца, што асабістае жыцьцё кожнага можа быць запісанае і выстаўленае напаказ. І потым гэтага ж чалавека яшчэ абвінавацяць у амаральнасьці.
М.: Скандальный телесюжет смотрится не столько рассказом про то, «какой плохой Запад и как он развращает белорусских юношей и девушек», а угрожающим посланием обывателю: «Точно так же и тебя могут увидеть и заснять. И если ты думаешь, что вне поля зрения, то ошибаешься». Это угроза зарубежным представительствам, но одновременно и своим гражданам: вы, ребята, тоже в кадре!
А.: Дарэчы, у савецкай Усходняй Эўропе папулярнай была дыскрэдытацыя дысыдэнтаў, калі запісвалі іхняе асабістае жыцьцё. Але шчэ колькі чыньнікаў. На ўзроўні ідэяў рэжым не канкурэнтаздольны, і апраўдваецца ён, толькі пэцкаючы іншых. Гэта таксама и помста: вы нам бязьвізавы рэжым, а мы вам скандал з «хатнім» порна. І скандал двайны. Калі, сапраўды, быў паказаны дыплямат, то гэта найдзікунскае парушэньне канвэнцый пра міжнародную недатыкальнасьць. Калі не, то сэкс на экране — выключна палюбоўны акт паміж БТ і ГБ. Самі разыгралі порнасцэну — і самі паказалі па тэлевізіі. У любым выпадку абсалютная пакасьць.
М.: Непонятно, что они пытаются доказать? Можно подумать, что высокие чиновники сексом занимаются каким-то особым образом, исключительно целомудренно и предельно эстетично. Есть, в конце концов, универсальная человеческая физиология. И почему аргументом в пользу преступности человека становятся его эротические привычки? Я понимаю, если кто-то развлекается за государственный счёт, грабит государственную казну в пользу своей любовницы или любовника, но сам по себе секс не есть преступление. Это не улика. Секс — преступление только в глазах человека, абсолютно зашуганного и выросшего в условиях глобального Гулага, когда на любое (даже интимное) действие нужно разрешение сверху. Как в «Семнадцати мгновениях весны»: «Кандидатура жены одобрена рейхсфюрером».
А.: Палітычны перасьлед відавочны з савецкіх яшчэ часоў у выпадку з рэжысэрам Параджанавым. Ён быў абсалютна свабодны мастак, які казаў тое, што думаў. І яго асудзілі за гомасэксуальнасьць, хаця самі цэкоўскія камуністы прызнаваліся: галоўнай прычынай была мастакоўская незалежнасьць рэжысэра.
М.: Если бы этот сюжетец увидел западный зритель, то реакция, скорее всего, была бы гораздо более спокойной: нормальный, здоровый физически человек реализует свои потребности. Вот когда показывают изнасилование малолетней — это страшно, когда показывают растление ребёнка — это жутко. А когда нормальные, вменяемые люди реализуют свои телесные возможности — почему это должно рассматриваться как нечто ужасное? В конце концов, порно — это естественная часть любой культуры, это одна из граней человеческого.
А.: Калі б бэтэшны сюжэт паказалі ў дэмакратычнае краіне, то канал не вылазіў бы з судоў за парушэньне тайны прыватнага жыцьця. Ёсьць порна, якое здымаецца за грошы. Ёсьць тое, што здымаюць звычайныя людзі й выстаўляюць у сеціва. Але й тое й другое добраахвотна — я не закранаю тут іншых маральных аспэктаў. Але ёсьць рэчы, якія адназначна асуджаюцца: гэта несанкцыянаванае падгляданьне за чужым інтымным жыцьцём. Падгляданьне й паказ чужога прыватнага жыцьця — гэта гідкасьць (я ўжо не кажу пра парушэньне дыпляматычнае тэрыторыі!). Паказальна, што афіцыёзныя сродкі масавай інфармацыі менавіта такія: бульварныя, трэшава-бессаромныя. Пачытайце «СБ», паглядзіце БТ — сюжэт з латышскім порна толькі вынік, падсумаваньне гэтай плыні інфармацыйнай парнаграфіі. Афіцыёзны дыскурс парнаграфічны — і тут ужо не мэтафара, а непасрэдная праўда.
Дарэчы, дыплямата абвінавачвалі ў распаўсюдзе парнаграфіі. Але адзіны доказ — парнаграфічны твор, які зьляпалі БТ з ГБ з удзелам свайго сэксота. І гэта пазалімітная амаральнасьць. Сама перадачка БТ вартая рэакцыі экспэртнай камісіі па прадухіленьні гвалту й парнаграфіі, бо паказаная ў дзіцячы час дый яшчэ паўтораная раніцай.
М.: Есть лобовая порнография, а есть порнография в более широком смысле. Большинство политических комментариев, которые звучат по БТ, порнографичны, поскольку агрессивно насилуют наше сознание. Они демонстрируют то же самое: грубую энергетику власти, которая воплощается в образе верховного отца нации.
А.: Проста ў афіцыёзным дыскурсу замест геніталій вусы й лысіна, а структура аднолькавая. Розьніцы аніякай. Стоеная парнаграфічнасьць спрацавала яўна ў дачыненьні да «ворагаў». Як высьветлілася, порнакасэтамі, якія знайшлі ў дыплямата, былі запісы навінаў БТ. Вось ужо па-за межамі анэкдоту!
Дарэчы, у савецкія часы самыя залімітныя імпульсы садызму, нэкрафіліі існавалі яўна, але толькі ў зоне «імпэрыялістаў», выкрыцьця шкоднікаў і г. д. І ўсё гэта смакавалася. Прыпісвалася Захаду…
М.: И закрыто было. Это был инструмент шантажа точечного, осторожного. В нашей ситуации — вспомним ещё ряженых геев у входа на Конгресс демократических сил — порноракурс становится чуть ли не единственным по отношению к любому инакомыслию. Происходит серьёзная смена акцентов: в советские времена была правильная идеология, советский народ — и отщепенцы. Сейчас противопоставить чужому мнению власть может только сеансы всенародного порно.
А.: І другі момант. Гэта клясычны прыклад з тэорыі псыхааналізу: у каго што баліць, той пра тое й крычыць. Увесьчасны візгат пра порна і гомасэксуальнасьць — тут і Фрэйда ня трэба, каб праблемы з галавою адзначыць.
М.: Сфера идеологического противостояния переключается куда-то ниже пояса. А вот интересно, используется ли порно в качестве средства политической борьбы в демократических странах?
А.: Нядаўна ангельскага кансэрватара абвінавацілі ў здымках порна. Вельмі паказальнай ёсьць гісторыя з прэзыдэнтам Клінтанам. Але афіцыйна яго ўсё ж абвінавачвалі не ў адультэры, а ў тым, што ён хлусіў на прысязе. Тут таксама ёсьць крывадушнасьць: барацьба за маральнасьць і адначасова абсмоктваньне чужога інтымнага жыцьця.
М.: Кстати, Америка отличается не сексуальным беспределом, как некоторые думают, а жесткой пуританской моралью. Порно как политическое оружие срабатывает не только в странах с авторитарной властью, но и в странах с очень косными моральными нормами. Политика становится моралью, мораль — политикой. И то и другое складываются в общую порнокартинку.
А.: Тое, што мы цяпер назіраем у Беларусі — гэта нават не сэксуальная правакацыя і не скандал. Гэта лукашызм у стане глыбокага сэксуальнага маразму.