Материалы междисциплинарного круглого стола (Минск, 10 апреля 2012 г.)

Круглый стол «Распад России: угрозы и стратегии региональной безопасности» был организован Центром Европейской трансформации, Белорусской ассоциацией агентств регионального развития, Партией БНФ при информационной поддержке Агентства политической экспертизы (БИСС). Предлагаем вашему вниманию стенограмму первой части дискуссии, в которой затрагиваются геополитические и экономические аспекты рассматриваемой проблемы.

Участники:

Сергей Чалый, экономист
Сяржук Лісічонак, каардынатар Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнэрства
Сяржук Чыслаў, вайсковец
Юрый Чавусаў, палітолаг
Уладзімір Мацкевіч, метадолаг
Аляксей Дзермант, этнакультуролаг
Олег Соскин, экономист (Украина)
Аляксандр Стральцоў, эканаміст
Николай Зверев, экономист (Украина)
Александр Алесин, военный обозреватель
Міхал Залескі, эканаміст

Сергей Чалый, экономист:Идея проведения нашего круглого стола возникла давно, но в какой-то момент она стала более актуальной. Теперь, после завершившегося экономического кризиса и изменения белорусской экономической модели вопрос заключается в том, какова будет стратегия продвижения вперед. Сейчас огромное количество полисимейкеров заявляет о том, что мы сами ничего не можем, но зато у нас есть Россия. Если мы к ней присоединяемся, она решит все вопросы, в том числе и связанные с кризисом. Вопрос, который хотелось бы поставить: насколько эти надежды оправданы, и насколько долгосрочным и устойчивым может быть фактор России в этом регионе. Хочется посвятить его региональной безопасности, причем не с точки зрения ЕС, не с точки зрения России, а с точки зрения, где мы сами находимся и чего мы сами хотим.

Сяржук Чыслаў, вайсковец:Усе мы залежныя і ад Усходу, і ад Захаду. Той саюз, які нам прапанвалі цяпер — для захавання беларускага народу ён смярцельны. І таму я хацеў бы прапанаваць троху змяніць палярызацыю і звярнуцца да іншых магчымых варыянтаў, да саюзу роўных ці хаця б сувымяральных.

Юрый Чавусаў, палітолаг:Першая панэль у нас будзе прысвечаная геапалітычнаму аспекту патэнцыйнай дэзынтэграцыі Расійскай Федэрацыі. Некалі ў 90-я гады ці не пераважная большасць паліталагічных штудыяў у Беларусі былі геапалітычнымі, але потым увага да геапалітыкі паменьшылася. На цяперашнім этапе беларускіх паліталагічных дыскусіяў гэта ледзь не першы круглы стол, дзе геапалітыка ідзе асобным блокам.

Сяржук Лісічонак, каардынатар Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнэрства:У адным з асноўных матэрыялаў нядаўняй расійскай прэсы былы міністр фінансаў Аляксей Кудрын выступіў з дзвюма важнымі тэзамі. Першае — тое, што ў бліжэйшыя гады ў Расіі адбудзецца змена палітычнай эліты. І другое — распад Расіі не прадбачыцца. Хацелася б паразмаўляць пра магчымыя прычыны распаду, пра магчымыя наступствы распаду. Тут хацелася б пачуць пра тыя чыннікі, якія пацягне за сабой распад Расіі як для Беларусі, так і для іншых краінаў Еўропы.

Уладзімір Мацкевіч, метадолаг:Назву свайго выступу я пазначыў наступным чынам: «Распад Расеі: адкладзеная рэальнасць». Нагадаю, што пра распад Расеі пачалі думаць адразу пасля распаду Савецкага Саюзу. Энергетыка распаду Савецкага Саюзу вымушала думаць і пра працяг гэтага працэсу распаду. У мяне быў артыкул пра верагоднасць і чыннікі распаду ў снежні 1993 г. У гэтым артыкуле быў адзін момант, калі я хацеў паглядзець, на якія часткі магла б распасціся Расія. Гэта заалежыць не ад самой Расіі, а ад тых суб’ектаў, якія будуць у распадзе ўдзельнічаць. Я сканцэнтруюся на тых чыннікаў, якія вядуць да распаду.

Першым чыннікам з’яўляецца энергетыка распаду. Распадаўся Савецкі Саюз, і гэта давала нейкую энергетыку на далейшае пашырэнне гэтага працэсу. Другі чыннік — адбывалася дэмакратызацыя і ўздым некаторых суб’ектаў, якія пачалі задумвацца пра ўласныя інтарэсы і гэтыя інтарэсы высоўваць наперадзе агульных інтарэсаў.

Акрамя дэмакратызацыі вельмі істотным чыннікам з’яўляецца эканамічны крызіс. Тут я б падзяліў на дзве часткі: ўласна эканоміку і гаспадарку. Крызіс, які адбываўся ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг., тычыўся хутчэй крызісу гаспадаркі, суб’ектыўнага стаўлення да таго, як вядзецца гаспадарка ў вялікай краіне, а не толькі да рынкавых умоваў, акалічнасцяў гандлю, размеркавання рэсурсаў і г. д. І ў гэтым сэнсе ўтрымоўваць усю гаспадарку Савецкага Саюзу проста не было каму. Працавалі нейкія прадпрыемствы, здабывалася сыравіна. Але, нягледзячы на не вельмі спрыяльную кан’юнктуру, трымаць гэта ўсё яшчэ было магчыма, калі б гэтым маглі распараджацца пэўныя гаспадары. Гаспадарскі падыход у Савецкім Саюзе цалкам згубілі. Яны нават статыстычна не ведалі сваёй вытворчасці і гаспадаркі.

Наступны чыннік — адміністратыўныя шаблоны. Калі паглядзець, на што распаўся Савецкі Саюз, то ён распаўся на саюзныя рэспублікі, якія былі найбольшымі адміністратыўнымі адзінкамі ў Саюзе. Быў падрыхтаваны сцэнар распаду. Толькі энергетыка і інэрцыя распаду прывялі да парушэння тых межаў, якія былі пракладзеныя ў Савецкім Саюзе. У першую чаргу, гэта Прыднястроўе, якое падзяліла Малдову, гэта заблытанасць межаў ў некаторых краінах, дзе этнічна-канфесійная і моўная сітуацыя была цалкам штучнай. Але мапа краінаў, якія ўтварыліся ў выніку распаду, у агульным выглядзе нагадвае мапу адміністрацыйнага падзелу самога Савецкага Саюзу. А далейшы распад Расіі не быў настолькі падрыхтаваны адміністрацыйна, бо падзел на вобласці, краі, аўтаномныя рэспублікі не быў дакладным і не мог выступаць выкрайкай для гэтага.

Наступны чыннік — гэта суб’ектнасць. Хто возьме на сябе ініцыятыву, адказнасць за ініцыяцыю тых ці іншых сепаратысцкіх дзеянняў? На тэрыторыі Расіі моцных нацыянальных элітаў, акрамя Татарстану і Башкаркастану, напэўна, не склалася. Уплыў Кітая на Далёкі Усход не ўплываў на з’яўленне сепаратысцкіх настрояў. Хутчэй сепаратысцкі рух паўставаў у буйных прамысловых цэнтрах — Екацерынбунгу, Краснаярску, не падтрыманы ні эканамічнымі, ні геапалітычнымі чыннікамі. Там, дзе паўставалі эканамічныя чыннікі, паўставала суб’ектнасць.

Іншы чыннік — гэта ідэалогія ці план распаду. Чалавечыя ўтварэнні распадаюцца паводле нейкага плану, хаця б і не дасканалага. І ідэалогія такі план распаду дае. У нацыянальных элітаў былых саюзных рэспублік, з якіх паўсталі незалежныя краіны, такі план быў. І таму, нягледзячы на тое, што сталіцы незалежных дзяржаваў не былі забяспечаны усім неабходным для суверэннага існавання, тым не менш былі хоць якія планы, паводле якіх можна было адбудоўваць суверэнітэт і рабіць гэтыя рэчы. На той момант у большай частцы рэгіёнаў і самой Расіі такіх планаў не было.

У такім стане Расія знаходзілася да 2001 г., да прыходу да ўлады гэбісцкага пуцінскага рэжыму. Пасьля гэтага там усё пайшло наадварот. Па-першае, змянілася міжнародная сітуацыі, і тэндэнцыі на цэнтралізацыю, стварэнне саюзаў, хаўрусаў, кансалідацыю сталі дамінаваць, а не распадныя тэндэнцыі. У Расіі стала стварацца кіруемая дэмакратыя, і таму перапыніліся працэсы дэмакратызацыі.

Эканамічная сітуацыя. Толькі 2-3 рэгіёны даюць прыбыткі, астатнія — датацыйныя. Размеркаванне ідзе праз Маскву, і гэтыя рэгіёны пасаджаныя на эканамічную іглу, і яны проста харчуюцца з федэральнага бюджэту. Сацыяльныя праграмы. Змянілася кан’юнктура, і сыравінная прамысловасць дала магчымасць карміць тых, хто мог стаць падмуркам сепаратысцкіх элітаў.

Адміністратыўная мапа. Пуцін адным з дзеянняў стварыў федэральныя акругі, якія перанялі пэўныя адміністратыўна-ўладныя функцыі, і таму абмежавалі рэгіянальныя ўлады. Пазней была адмененая выбарнасць кіраўнікоў рэгіёнаў, і праз адміністратыўныя дзеянні змянілася адміністрацыйная мапа ў Расіі, што знішчыла магчымасць паўстання элітаў.

Ідэалогія. І тут з’яўляецца самая вялікая небяспека для Беларусі. Сённяшняя ідэалогія, якой кіруецца Пуцін, вельмі падобная да ідэалогіі, якую распрацоўвае Кургенян. Ён вылучае чатыры арганізацыйных накірункі: мадэрнізм, постмадэрнізм, нешта яшчэ і супермадэрнізм, які прыпісвае Расіі. Расія, з яго пункту гледжання зноў павінна стаць другім геапалітычным цэнтрам. Яна пачынае рэанімаваць планы аднаўлення Савецкага Саюзу і планы экспансіі. І гэтыя планы экспансіі таксама павінны мець пэўныя крокі. Адным з першых крокаў з’яўляецца далучэнне Беларусі да новага саюзу. І вось гэтая небяспека з’яўляецца большай небяспекай для нас, чым тыя негатыўныя наступствы распаду Расіі, якія можна было б тут абмяркоўваць.

Аляксей Дзермант, этнакультуролаг: Распад Расіі для сённяшняй Беларусі, для яе сёняшняга стану дзяржаўнасці, геапалітычнага становішча і эканомікі, будзе з’яўляцца фактычна катастрафічнай падзеяй. Завязанасць эканомікі і палітыкі Беларусі на Расію такая, што любы сур’ёзны зрух, распад і хаос у суседняй дзяржаве непазбежна выкліча аналагічныя тэндэнцыі ў Беларусі. Я ўжо не кажу пра наступствы, звязаныя з уцекачамі, вайсковымі сутыкненнямі, што мы мелі пасля распаду Савецкага Саюзу. Хацелася б перасцерагчы ад ружовых мрояў пра тое, што Беларусь у сённяшнім стане гатовая справіцца з падобнай катастрофай. І адпаведна не варта разлічваць на тое, што ўсё пойдзе па максімальна выгодным для Беларусі рэчышчы.

Відавочна, што для таго, каб перажыць гэта, калі гэта здарыцца, Беларусі трэба мець моцны дзяржаўны апарат, імунітэт эканамічны і ўстойлівасць перад магчымымі пагрозамі і наваламі, якія пойдуць з боку Расіі. Адпаведна беларуская дзяржава да гэтага цяпер не гатовая як у эканамічным, так і ў ідэалагічным плане, таму штоўключылася ў праект Расійскай Федэрацыі пад назвай Еўразійскі саюз, які невядома, што з сябе ўяўляе.

Дакладнай стратэгіі будаўніцтва ролі Беларусі і ўзаемадзеяння Беларусі з іншымі краінамі рэгіёна не прадугледжваецца. Я бачу небяспеку гэтага саюза ў тым, што Беларусь у чарговы раз змяшчаецца на франціры падзелу Захад/Усход, падзелу Еўропы і Расіі-Еўразіі. Прычым гэты падзел бдзе праходзіць не толькі па дзяржаўных межах, але і па самім беларускім грамадстве: мы ўжо сёння бачым, што палярызацыя дастаткова вялікая, у грамадстве пароўны прыхільнікаў інтэграцыі з ЕС і з Расіяй, да таго ж мы бачым працэс афармлення тут прарасійскіх партый, якія таксама хочуць граць сваю ролю. На мой погляд. Гэта небяспечна пагрозай для грамадзянскай стабільнасці і дзяржаўнай стабільнасці, паколькі наяўнасць такіх моцна палярызаваных супольнасцяў пагражае палітычнымі сутыкненнямі. Нажаль, беларускія ідэолагі цяпер нічога не робяць для нівелявання падобнай канфрантацыі.

Якімі могуць рэальныя прычыны распаду Расійскай Федэрацыі? Я займаўся тэмай росту ўласна рускага этнанацыяналізму ў Расіі і ўзаемадзеяннем рэгіяналісцкіх, сепаратысцкіх супольнасцяў. Мне сітуацыя нагадвае канец 80-х, калі не рост этнічных сепаратызмаў кшталту татарскага быў асноўнай прычынай распаду Савецкага Саюзу, а жаданне самой расійскай эліты этнічна рускіх аддзяліцца ад баласту і пабудаваць сваю нацыянальную дзяржаву. У Расіі няма ўласнай дактрыны бачання шматнацыянальнай дзяржавы імперскага тыпу ці нацыянальнай дзяржавы. Фарміруецца некалькі полюсаў. Адзін полюс арыентуецца на старыя мадэлі імперскай дзяржаўнасці (згаданы Кургінян, Дугін і інш.), але ўзніклі і младанацыяналісты, якія арыентуюцца на еўрапейскі кшталт нацыянальнай дзяржавы і афармляюцца ў якасці палітычнага полюсу. А ў буйных гарадах яны маюць падтрымку сярэдняга класу, этнічна рускага, тобок ужо расце рэальная нацыяналістычная сіла.

На мой погляд, Беларусь павінна ўзаемадзейнічаць з усімі гэтымі палюсамі, паколькі нашая задача палягае ў тым, каб у разе негатыўнага прагноза, калі ідзе справа да распаду Расіі, стварыць унутры Расіі нейкія кропкі апірышча, што ў свой час спрабаваў рабіць Лукашэнка, калі ездзіў да губернатараў, дамаўляўся з імі пра пастаўкі, эканамічнае ўзаемадзеянне. Падобныя кантакты, сувязі варта наладжваць ужо цяпер с прадстаўнікамі найперш нацыяналістычнага флангу, з рэгіяналістамі, трэба падтрымліваць сувязі з дзяржаўнікамі хаця б для таго, каб Беларусь не пераўтварылася ў пляцоўку для разгортвання антырасійскіх праектаў. Геапалітычная задача — захаванне нейтралітэту і ўмацаванне сваёй геапалітычнай суб’ектнасці, прадухіленне сітуацыі каб Беларусь уцгянулі ў антырасійскія канфлікты, у антырасійскія блокі. Беларусь не можа выступаць у якасці суб’екта, які можа прэтэндаваць на кавалкі расійскай тэрыторыі. Але трэба таксама мацаваць ізноў сувязі і кантакты з расійскімі рэгіёнамі — гэта можа адыграць важную ролю у выпадку, калі сцэнар распаду Расіі стане рэальнасцю.

Нельга аддзяляць тэндэнцыі распаду Расіі ад таго што адбываецца агулам на Эўразійскім кантыненце. Мы назіраем тэндэнцыі да кіравання хаосам, а з іншага боку ёсць тэндэнцыя да збліжэння Расіі і ЕС. І сёння ў доўгатэрміновай перспектыве з’яўляецца відавочным, што менавіта кантынентальны блок з’яўляецца найбольш спрыяльным шляхам для агульнага развіцця ў тым ліку і нашай краіны. Але для гэтага натуральна сама Расія патрабуе радыкальнага перафарматавання і рэструктурызацыі, бо на сённяшніх асновах гэтая дзяржаўнасць надалей існаваць не можа, бо альбо канфлікты могць дасягнуць гарачай фазы, альбо будзе ціхая эканамічная дэградацыя. А сённяшні Эўразійскі саюз не з’яўляецца праектам такога кантынентальнага блоку, бо не мае ідэалагічнага, палітычнага зместу. Гэта хутчэй эканамічная перадвыбарная дэкларацыя, а рэальнага напаўнення для яене прадбачыцца — гэташырма для інтарэсаў пэўных груповак у Расійскай Федэрацыі.

Олег Соскин, экономист (Украина): В 90-х годах я опубликовал ряд статей, в которых говорил, что распад Советского союза — это переход от искусственной модели к естественному ходу развития. Было два центра, две сверхдержавы. Когда Советский Союз начал распадаться, начали распадаться колониальные пояса. Распался первый колониальный пояс — стран социалистической ориентации. Они выпали из процесса. Второй пояс — 88-90-е гг. — распад мировой социалистической системы. Отпали страны, которые были членами Варшавского договора. И третий пояс — 90-92 гг., когда распался пояс колониальных стран, союзные республики.

Должен был произойти распад четвертого пояса, это внутренний колониальный пояс, из которого состоит РФ как искусственное государство. И должно было произойти переформатирование евразийского пространства. К сожалению, этого не произошло. Возникла реанимация процесса с попыткой восстановить второй пояс, с попыткой поглотить советские республики. Две республики уже почти поглощены (это Беларусь и Казахстан). Туда же хочет войти Кыргызстан, Армения и другие страны. Сейчас идет борьба за поглощение Украины. Если Украина будет поглощена, мы увидим совершенно другой процесс геополитического развития в мире.

Украина стоит на пути перехода к интегральному федеральному устройству. Государство имеет все шансы превратиться в центрально-европейское. Мы подходим к моменту, когда нам нужно восстановить меридиан север-юг. Надо стать лидером балто-черноморского пространства, потому что параллель запад-восток разрывает Украину на части.

Сегодня Путин пытается восстановить Россию как телурократию, империю земли, сухопутного начала. И, по сути, он говорит о том, что Украина — это часть их пространства. У Украины будет мощнейшее столкновение с Российской Федерацией, и мирного выхода из этой ситуации мы не видим. И война уже идет. Сырные войны, металловойны, газовые войны — это все первые признаки геоэкономической войны. На повестке дня — геополитическая война. Беларусь все равно в любом случае предначертано в этом всем участвовать.

Аляксандр Стральцоў, эканаміст:Экономіка з’яўляецца тым каркасам, на якім функцыянуе палітычная надбудова. І калі мы заўважым, як распадаўся Савецкі Саюз, то штуршком да распаду паслужыла цэнавая атака Злучаных Штатаў на Расію, і зніжэнне коштаў на нафту істотна паўплывала на пагаршэнне сітуацыі і пачатку распаду той гаспадаркі. Пакуль існавала эканамічная база, Савецкі Саюз быў здольны да палітыкі экспансіі.

Сваю палітыку экспансіі Расія рэалізуе праз газава-нафтавы шантаж. У гэтым сэнсе не толькі Беларусь, але і ўся Еўропа залежныя ад Расіі. Расія вельмі разумна праводзіць палітыку «падзяляй і ўладар» — розныя цэны для розных атрымальнікаў, спроба таксама падрыхтаваць сабе месца ў шырэйшай геапалітычнай канцэпцыіі — Францыя, Германія і Расія. Ствол ЕС зацікаўлены ў такой канфігурацыі. Сёння праводзіцца антыамерыканская палітыка, і вельмі важна мець такое рэсурсавае заплечча, якім была і ёсць Расія. І таму распад Расіі прывядзе праз эканамічныя чыннікі да рэканструкцыі ўсёй прасторы не толькі ўсходне-еўрапейскай, але і агульна-еўрапейскай. Сама ж Расія не ўяўляе сабой істотнай геапалітычнай сілы.

Николай Зверев, экономист (Украина):Есть суровая правда истории, и она неизбежна. Сегодня в процентном соотношении этнические образования в Российской Федерации переживают демографический переворот: русское население уменьшается. Если это связать с экономикой, конечно, эти этносы и образования тяготеют к своей самостоятельной экономике. А экономика России, держится на сырьевых ресурсах, которые исчерпаемы. Политическая элита России понимает, что есть единственный выход — возрождение империи путем таких же установок удержания. Это означает удерживать все субъекты, которые находятся рядом и якобы вышли из-под контроля после распада Советского союза. Для этого придумана идея Евразийского пространства.

Экономика России — это экономика третьей страны, это технологически отставшие отрасли. К сожалению, часть отраслей в Российской Федерации не может конкурировать с новыми индустриальными странами, с США и Китаем, который несет свою угрозу. Тогда для содержания империи создается военно-промышленный комплекс, который становится защитником империи, но пожирает большую часть ВВП для того, чтобы удержать империю.

Московия никогда не строилась на принципах демократии. А вот пространства Украины, России, Беларуси — свободные республики. Такое образование, как Россия, никогда не былодемократическим государством. В сегодняшних условиях Украина все-таки получила глоток демократии. Она определила свой путь, она нашла свою форму безопасности. Украина взяла четкий курс на евроинтеграцию. На сегодня 60% населения Украины поддерживают евроинтеграционные процессы.

И здесь возник кризис с Россией. Невидимая война уже идет. Как только в гуманитарной сфере мы начали менять курс, новый министр образования начал проводить новую языковую политику, начинаются внутренние конфликты. Нельзя забирать то, что наше, родное и самое дорогое. Это язык, культура и т. д. Экспансия имперской политики начинает действовать на нашей территории.

Сергей Чалый, экономист:То, что мы сейчас наблюдаем — это долгий процесс распада послеялтинского мира, который не завершен. Я очень рад, что прозвучал уже тезис о продолжении распада Советского Союза распадом России, который был задержан в силу некоторых факторов. С экономической точки зрения речь идет о том, что есть длинные экономические циклы, кондратьевские волны. Нынешний цикл — это революция сложившейся мировой системы, которая характеризуется распадом существующих блоков и созданием новых. Причем распад существующих геополитических блоков проходит по сценарию, когда ядро сбрасывает свою периферию либо сознательно, либо вынужденно.

В качестве фактора, который удерживает Россию от распада, я бы выделил имперскую идентичность. Не удалось, однако, построить ни полноценную империю, ни национальное государство. Россия не имеет факторов устойчивости внутри себя, и, соответственно, фактором устойчивости становится не поддержание самой империи, но имперский дискурс, поддержание иллюзии существования в качестве центра метрополии. Говорят, что Россия кормила Беларусь в течении 20 лет экономическими дотациями, но я вижу в этом свободную сделку другого рода. Очевидно, что Россия получала от Беларуси в обмен на получаемые ресурсы анестезию фантомных имперских болей. Беларусь имитировала продолжение существования уже исчезнувшей империи.

Триггером распада России, как и в случае распада СССР, может стать снижение цен на энергоносители. Россия — сырьевое государство, существующее по формуле «извлекаем природные ресурсы — продаем — покупаем ширпотреб». Львиная доля доходов проистекает от эксплуатации природных ресурсов. Аналитики агентства Standard & Poor\`s уже проигрывают снижние цен на нефть до USD 60, если к фундаментальной цене не нефть исчезнет военная премия, обусловленная теперешними конфликтами на Ближнем Востоке. Тогда в России будет жесткий бюджетный кризис, поскольку бюджет там баллансируется исходя из цены в USD 110.

За основу распада я бы взял укрупненные регионы-новообразования, соответствующие путинским федеральным округам, — считающие себя самодостаточными сырьевые регионы и промышленный кластер. Вопрос в том, как будут экономически развиваться эти новообразования. Вопрос в том, где будет эмиссионный центр, сохранится ли рубль или будут введены местные квазивалюты (как было в 1992 г.). Если будут введены квазинациональные валюты, то это будет раунд конкурентной девальвации в силу падения внутреннего спроса. Хотя у России сейчас достаточно высокие золотовалютные резервы, которые поначалу будут тупо проедаться, прежде чем вступит в силу фактор восстановления конкурентоспособности из-за девальвации.

Важный момент — это регионализация и сегментация рынков, которые будут образовываться. Очевидно, будут создаваться барьеры на уровне совершенно мелких областей и регионов, которые будут обосновываться защитой местного производителя или потребителя.

Дальше аналогия с распадом СССР заканчивается потому, что тот глубокий трансформационный спад, который был во время распада Советского Союза, на него накладывался еще и формационный переход от командной экономики, в которой вообще не было рыночных отношений, там даже денег строго говоря не было. И это было главным фактором того спада, что мы видели так же и в странах Восточной Европы, которые проходили тот переход к рынку, не переживая распада.

Для оценки того, каким будет влияние на белорусскую экономику, я привел бы аналогию с кризисом 2008–2009 гг., который также привел к падению совокупного спроса в России из-за падения цен на нефть сo USD 145 до 35. Он как раз-таки привел к тем факторам, о которых я говорил: падение внутреннего спроса, протекционизм и конкурентная девальвация.

Важный тезис — обязательно в любом случае целостность магистральных трубопроводов, будь то газовых, будь то нефтяных, будет сохранена. Потому что никоим образом мировое сообщество не позволит метафорической северной Нигерии превратиться в реальную северную Нигерию с терактами на трубопроводах. В худшем случае, это будет какой-то миротворческий контингент, в лучшем случае «Газпром» и другие компании, у которых уже есть обозначенные функции, будут эти функции осуществлять в форме частных армий. Как это скажется на политэкономическом ландшафте? Это отдельный вопрос. Думаю, что у Беларуси сохранится та выгода от нефтегазовых соглашений, которая была. Потому что, во-первых, «Газпром» в связи с исчезновением центральной власти перестает быть инструментом политического шантажа, и вынужден будет заботиться об извлечении прибыли для своих акционеров, а поскольку соглашения, которые были заключены, это не просто соглашения, а монопольное право на получение рентной прибыли на данной территории, это очень удовлетворяет «Газпром». Я думаю, что вряд ли тут будут какие-либо угрозы.

Еще один важный момент, что новообразования, которые будут граничить с Беларусью, будут иметь более благоприятный таможенный режим, чем российский. Так что по сельскому хозяйству, по пищевой промышленности мы получим плюс. Во многом, это связано с тем, что там уже давно существуют серые контакты. Мы будем конкурировать с китайским ширпотребом, количество которого вырастет в силу активизации челночной торговли.

По поводу таможенного союза и единого экономического пространства скажу следующее. Одним из факторов распада империи может быть стремление восстановить ее. Ирония истории: понимая, что тенденция историческая идет, люди напрягают имеющиеся ресурсы в направлении предотвращения развала обреченной конструкции и таким образом наоборот способствуют распаду. Для Беларуси интересен аспект программы ЕС Восточное партнерство как потенциального геоэкономического зонтика по преодолению негативных последствий распада России.

Александр Алесин, военный обозреватель: На самом деле, одновременно происходит два процесса. С одной стороны, умирание российской гражданской промышленности, а с другой — нарастание экспансии белорусского машиностроения в Россию. Особенно этот процесс активизировался после кризиса 2008 г. Даже те наши предприятия, которые имели альтернативные рынки в Восточной Европе, в Прибалтике, стали переориентироваться на Россию. Кризис в Европе привел к тому, что тот ничтожный спрос на нашу продукцию машиностроения, который существовал в бывших странах соцлагеря, сократился еще больше. А Россия, которая воспряла из-за высоких цен на нефть, стала, как пылесос, поглащать все большее количество нашей машиностроительной продукции. Это касается сельхозтехники, строительной техники, машиностроительной техники и продукции нашего ВПК.

Ориентируясь на сырьевой сектор, был угроблен российский гражданский сектор. И серьезной гражданской промышленности там практически не осталось. Все, что собирается, скажем в Ленинградском промышленном кластере — отверточной сборки. И так везде. А Беларусь как бы подтачивает Россию изнутри. МТЗ убил все тракторные заводы. Такие заводы, как волгоградский, липецкий и другие выпускают по 300 тракторов в год. Беларусь выпустила 60 тыс. — цифры несоизмеримые. Но даже те тракторы, которые выпускаются в России, собираются из белорусских машинокомплектов.

Если из-за падения цен на нефть сейчас рухнет Россия, то рухнет платежеспособный спрос на белорусскую сложнотехническую продукцию. И крупные машиностроительные заводы, каждый из которых объединяет тысячи человек, останутся без работы. И всю эту массу нечем будет кормить. И это потенциально взрывоопасный социальный элемент. Сосредоточенные в крупных городах, эти предприятия могут быть детонатором крупного социального взрыва. Как мы видели в начале 90-х.

Міхал Залескі, эканаміст:Дзякуй богу, у нас хапае паветра і вады. І калі з якога боку што здарыцца, то з гэным нічога не станецца. А вось з ежай усё больш складана. Кожнаму чалавеку патрэбна 900 кг ежы ў год. І яшчэ за часамі Ўсяслава Чарадзея для Беларусі была выведзеная норма эканамічнай бяспекі 20 пудаў жыта на чалавека. Мы да гэтай мяжы наблізіліся ў 1998 годзе, калі сабралі 3,6 млн. тон. І тады ўзяўся Рыгоравіч за збожжавую гаспадарку і ўзняў яе на нечуванную вышыню. Калі паліваць грашыма, то яно расце ў любым месцы.

Мы маем шмат фуражнага збожжа, але на хлеб не надта многа. Праблема ў тым, што, калі нешта здарыцца з Расіяй, то пачнецца моцны эфект. А распадаецца ж Расія з часоў прадажы Аляскі. У першую чаргу вернецца бартэр. Разам з бартэрам вяртаюцца бандыты. У нашай краіне вялікі корпус бандытаў. У нас 1440 міліцыянераў на 100 тыс. жыхароў. Гэта вось будучыя рэгулятары, якія будуць рэгуляваць перамяшчэнне таварных плыняў — яны адразу з’явяцца.

Калі адбываюцца вялікія сацыяльныя зрухі — то іх можна утаймаваць. І нехта гэта будзе рабіць, і гэта непазбежна. Крыж, які ёсць сімвалам сілы, веды, волі і веры, стаіць на сіле, але вянчаецца верай. Калі ёсць у людзей нешта агульнае, то яны могуць стрымліваць хаос на мікраўзроўні, на ўзроўні мясцовага самакіравання. Калі ў іх няма нічога агульнага, людзі пераўтвараюцца ў статак. Сучасная Еўропа такі статак усё болей нагадвае. Распад Расіі гэткія ж наступствы, як у нас, дасць і ў Еўропе. Адтуль пойдзе не менш бруду, як з Расіі, у выпадку распада Расіі. І тут ёсць праблема, на якой веры і веры ў што тут будзе грунтавацца мясцовае насельніцтва.

Закончу я своё выступ невялічкай лінгвістычнай заўвагай. У англійскай мове ёсць розница паміж if і when. У рускай мове ёсць розніца паміж если і когда. У беларускай мове ёсць толькі калі. Таму нашая імплікацыя непадобная ні на рускую, ні на англійскую. Адсюль вынікаюць пэўныя ідэалагічныя высновы. Таму давайце пачакаем. Мы людзі крэпція — пачакаем, чым у іх там скончыцца.

Продолжение следует