Компакт-диски с документально-публицистическим фильмом Алексея Шеина «Хрыстос забаронены» направлены на экспертизу в управление КГБ по Гродненской области. В чем особенность этой ленты? Чем можно объяснить чрезмерный интерес к этому фильму со стороны силовых структур?
Андрэй Расінскі. Карціна Аляксея Шэіна — граматны дакументальны фільм з рэдкімі сведчаннямі, які добра глядзеўся бы на тэлевізіі. У фільме Шэін распавёў пра пераслед пратэстантаў у савецкай Беларусі. Ён знайшоў старых вернікаў, якія сядзелі за свае перакананні. Знайшоў старую хроніку, дзе выкрывалася «рэлігійнае цемрашальства» — і знайшоў героя гэтай хронікі, які ўжо пасталеў! Колькі гадоў таму савецкі суд здзекваўся з хлопчыка-верніка, што той не ведае, хто такі Чапаеў — дый чытае Біблію замест кніжак пра Леніна (унікальная хроніка).
Шэін расказаў пра сапраўднае дысыдэнцкае падполле, што існавала на Беларусі. Вернікі таемна друкавалі Біблію, выдавалі малітвы й спевы. Натуральна, ГБ гэта не падабалася.
Цяжка сказаць, што найболей зачапіла іх у гэтай карціне. Магчыма, гісторыя пра тое, як гэбовец дакараў верніку, што «савецкая ўлада ад Бога», а той адказваў: «я не буду парушаць Боскія запаведзі, калі гэта запатрабуе ўлада». А, мо’, іх абурыла, як пастар Эрнэст Сабіла ўцёк з ГУЛАГаўскага лагеру (замах на карніцкую стабільнасць!).
А магчыма ім карціла заступіцца за абаронцу правоў аднаго чалавека — Новікава, урывак з перадачы якога працытаваны ў карціне (ва ўрыўку пратэстанты паліваюцца брудам). Магчыма, гэбоўцам не спадабалася ў фільме сталінская савецкая хроніка — каментар на яе.
Але, найхутчэй, стужку адправілі на экспертызу па звычцы. Сустаршыня БХД Шэін — фігура для ГБ падазроная. Фільмы былі арыштаваныя на пільнай Ашмянскае мытні шчэ ў лютым (правінцыя болей засавецкая й залукашэнкаўская за Менск). Машына закруцілася — і не ў ейных бюракратычных правілах спыняцца й прызнаваць памылкі. Але, магчыма, што за доўгі час дыскі проста збяёдалі.