2010-й год объявлен у нас Годом качества. Причем должна быть повышена не только компетентность персонала на предприятиях и мотивация труда. «Все руководители и специалисты, весь персонал предприятий и организаций будут жить по законам качества, тогда мы можем сказать, что качество стало нашей национальной идеей», — заявил в интервью БЕЛТА первый зампредседателя Госкомитета по стандартизации В. Назаренко. Согласны ли Вы с таким определением национальной идеи? Как Вы полагаете, какой смысл из года год декларировать тривиальные лозунги?

Андрэй Расінскі. Нацыянальныя ідэі не вызначаюцца бюракратычнаю дырэктываю. Яны рэалізуюцца і ўвасабляюцца ў творах, школах, лёсах. Што да штампаваных заклікаў — то пустата зместу — зразумелая і абавязковая практыка, прынамсі, для сённяшняй Беларусі. Па-першае, гэта адміністрацыйна-бюракратычная завядзёнка, што схільная касаваць любы змест. Па-другое, гэта адкіданне і забыццё і рынкавай эканомікі, і прыватнай ініцыятывы — якія і гарантуюць у кантакце са спажыўцом канкурэнтную якасць. Але пустыя рытуальныя заклікі — звыклыя для каманднай бюракратыі. І не проста звыклыя — гэта ейная існасць. Адасабленне і адрыў ад рэальнасці.

Увогуле, сёння — якія часы?

Гэта забыты паўтор брэжнеўскай стадыі савецкай улады. Ізноў.
На пачатку 80-х інстанцыі заклапаціліся: даеш савецкую якасць. Якасці не атрымалася, і не магло атрымацца. Формулы спарахнелі канчаткова. Цяпер мы назіраем іхні лядашчы плагіят (а што яшчэ ўмее рабіць наша ўлада, як не абкрадаць савецкую спадчыну?) — будзем назіраць і такія ж лядашчыя вынікі.

Обсудить публикацию