Разважанні аб спадчыне апартэіду пры вывучэнні палітычнай сітуацыі ў Беларусі паказваюць, што, хоць гэтыя дзве сістэмы прынцыпова адрозніваюцца па ідэалогіі і структуры, яны маюць страшнае падабенства. Абадва рэжыму — афрыканскі апартэід і беларуская сацыальна-рынкавая мадэль — маёюць ў сваёй аснове тыяж мэты: стварэнне і падтрыманне палітычнага і сацыяльнага парадку, які сістэматычна выключае, рэпрэсуе і дэгуманізуе большасць уласнага насельніцтва.

Падаецца так, што адрозніваюцца толькі асновы — раса ў першым выпадку і палітыка у другім. Нават не палітыка, а палітычная лаяльнасць ці абыякавасць да палітыкі. Абодва рэжыму ствараюць прававую і сацыяльную аснову для сегрэгацыі грамадзян, даючы правы прывілеяванай меншасці і пазбаўляючы іх астатніх.

Мэта дзяржаўнага гвалту змяняецца з забеспячэння расавай чысціні на забеспячэнне палітычнага адпаведнасці, але яго функцыя — паралізаваць грамадства і здушыць супраціў — ідэнтычная. У выкарыстанні страху і ізаляцыі апартэід абапіраўся на штодзённыя «мікроагрессіі» і пагрозы гвалту для забеспячэння падпарадкавання. У Беларусі дзяржава стварыла атмасферу, у якой «страх жыве ў кожным доме», і людзі баяцца нават вітацца з суседзямі.

Адсюль вынікае, што логіка інстытуцыяналізаванай сегрэгацыі — падзелу насельніцтва на тых, у каго ёсць правы, і тых, у каго іх няма, выкарыстання закона ў якасці зброі і прымянення тэрору для яго падтрымання — можа выяўляцца ў розных формах.

Абедзве сістэмы выкарыстоўваюць закон і дзяржаўныя інстытуты не для забеспячэння справядлівасці, а ў якасці асноўных інструментаў кантролю, сегрэгацыі і пакарання. І тыя, і іншыя актыўна перабудоўваюць грамадства, фізічна ухіляючы «непажаданыя» групы насельніцтва. Рэжым падзяліў грамадстаа на «чэсных» і «нячэсных». Апошніх імкнецца пераўтварыць у «беглых». Апартэід рабіў гэта ў сваіх геаграфічных межах, тады як беларускі рэжым часта выштурхвае іх за дзяржаўную мяжу.

Прыкметны факт, что ўлада свядома абрала сегрегацыю як свой падыход да будавання соцыуму беларускай мадэлі ў адрозненне ад апазіцыйных прапаноў «мы адзін народ», будзем разам» і г. д.

Бягучая палітычная сітуацыя ў Беларусі досыць маляўніча адлюстроўвае гэты тэзіс. Палітычныя рэпрэсіі і ізаляцыя, заснаваныя на меркаванай нелаяльнасці да рэжыму. Палітычна матываваныя пераследы, кляйменне іншадумства як «экстрэмізму», адвольныя законы аб «непадпарадкаванні», закрыццё НДА і незалежных СМІ. Прымусовае выгнанне вызваленых зняволеных, ціск на сем'і дысідэнтаў і «ўцечка мазгоў» сотняў тысяч беларусаў. Эканамічная сістэма выкарыстоўваецца для эксплуатацыі прыгнечаных груп, кшталту падатку на незанятых. Зняволеныя ў беларускіх калоніях фактычна выкарыстоўваюцца дзеля «рабскай працы», напрыклад, да вытворчасці вопраткі для міліціянтаў. Міжнародная ізаляцыя і санкцыі на Беларусь таксама падобны да сітуацыі ў паўдневай Афрыцы.

Рэпрэсіі распаўсюджваюцца не толькі на асобных людзей, але і на сем’ю, і супольнасць. У Беларусі члены сем’яў палітвязняў падвяргаюцца цкаванню і пераследу, губляюць працу, што цалкам адпавядае спробам апартэіду разбурыць сацыяльную структуру нябелых супольнасцяў.

Псіхалагічная спадчына «непрыналежнасці» ў даследаванні апартэіду паказвае, як яна прымушала нябелых паўднёваафрыканцаў адчуваць сябе «чужынцамі» на сваёй радзіме. Беларускі рэжым праз выгнанне і кляйменне іншадумства як «экстрэмізму» стварае аналагічную траўму, вызначаючы беларуса, які імкнецца дэманстраваць сваю беларускасць, як чалавека нелаяльнага рэжыму, і таму няздатнага да жыцця ў сенняшняй Беларусі.

Прынцыповае адрозненне толькі ў тым, што апартэід — гэта завершаная гістарычная сістэма, ад якой застаюцца глыбокія шнары. Прававая архітэктура апартэіду была дэмантаваная, але нацыя цягам дзесяцігоддзяў была ўцягнутая ў доўгую і хваравітую працу па пераадоленні гэтай спадчыны. Беларусь уяўляе сабой сучасную, актыўна дзеючую сістэму палітычнай сегрэгацыі, апошняя слова ў якой яшчэ не сказана. Напрыклад, вызваленне некаторых знаных палітычных зняволеных у канцы 2025 года суправаджалася іх прымусовай высылкай з краіны або распачынаннем супраць іх новых спраў, што паказвае на стратэгію «прымусовага выгнання», а не на рэформы.

Але да чаго шукаць новыя вобразы і аллегорыі для адлюстравання існасці беларускага рэжыму, калі і так усе зразумела? Наш адказ палягае ў тым, якія наступствы меў апартэід, якую траўму нанясе рэжым Беларусі ў гістарычнай перспектыве.

Самым сур’ёзным наступствам апартэіду з’яўляецца яго захаванне ў цяперашні час. Так, фармальна апартэід доўжыўся крыху больш за 45 год, але заняпад, выкліканы ім, да сеняшняга часу не пераадолены. Дэмакратычныя улады атрымалі ў спадчыну грамадства, знявечанае глыбокай структураванай няроўнасцю. Эканамічная спадчына — пазбаўленне ўласнасці на зямлю, адчужэнне ад капіталу і наўмысны нізкі ўзровень адукацыі — застаецца галоўнай праблемай. Тэрытарыяльная сегрэгацыя і нераўнамерная структура уласнасці ў Паўднёвай Афрыцы з’яўляюцца прамымі храналагічнымі наступствамі апартэіду. Сацыяльныя наступствы вызначаюць захаваную расавую беднасць, парушэнне даверу і грамадскія траўмы, якія працягваюць уплываць на палітыку, ахову здароўя і злачыннасць. Сучасная рэальнасць «постапартэіду» — няроўны доступ да зямлі, якаснай адукацыі, бяспечнага жылля і дабрабыту — застаецца асноўнай задачай краіны праз тры дзесяцігоддзі пасля законнага спынення рэжым. Апартэід — гэта мінулае, якое актыўна фармуе складаную і нераўнапраўную сучаснасць. Барацьба перайшла ад ліквідацыі прававога апартэіду да дэмантажу яго укаранёнай эканамічнай і сацыяльнай архітэктуры, што з’яўляецца задачай, якая вызначае сённяшнюю Паўднёвую Афрыку.

Беларускі апартэід трывае ужо больш за 30 год, але яго наступствы будуць не меньш шкоднымі. Гаворка не толькі пра тых, хто пацярпеў ад рэжыму, але і пра тых, хто «атрымаў» пэўныя бонусы (маемасныя правы, падаткавыя льготы і г. д.). Рэжым выбудаваў такія межы, якія немагчыма будзе выправіць толькі праз дапамогу пацярпелым. Прынцыповым будзе вызначыцца, што і як рабіць з тымі, хто цешыўся дабротамі рэжыму, тымі, хто «пераехаў у кватэры сасланых». Апартэід падае ўрок пра тое, як ствараюцца такія сістэмы, пра глыбіню іх разбурэння і пра тое, як цяжка загаіць іх раны. Беларусь дэманструе, як тая ж логіка ўжываецца ў 21 стагоддзі для дасягнення палітычнай, а не расавай перавагі. Галоўны ўрок Паўднёвай Афрыкі заключаецца ў тым, што сістэмы, пабудаваныя на такім падмурку, па сваёй сутнасці нестабільныя і ў канчатковым рахунку самі спараджаюць супраціў, але кошт іх краху кладзецца на плечы пакаленняў.

Незалежна ад таго, колькі шампанскага вы загатавалі на светлы дзень, колькі праектаў падрыхтавалі для вакна магчымасцяў, відавочна, што ен стане першым днем доўгага выпраўлення краіны ад паразы беларуская сацыяльна-рынкавай мадэли.