Гэта — SmallTalk. Размовы мабільных разумнікаў аб істотным і значным. Шукаем адказы на тры ключавыя пытанні: Што гэта? Як гэта разумець? Чаму гэта важна? З вамі ў новым выпуску SmartTalk Максім Жбанкоў і Андрэй Лаўрухін.
Тэма сённяшняй размовы — Канцэпцыя і стратэгія нацыянальнага адраджэння і развіцця. Дакумент пад такой назвай прадставіў Аб’яднаны пераходны кабінет Святланы Ціханоўскай у канцы лістапада 2023 года ў Варшаве. Як ставіцца да гэтай канцэпцыі? Вядома, яе наяўнасць лепшая за яе адсутнасць. Гэта тое, чаго няма ў цяперашніх уладаў Беларусі, і калі яны спрабуюць зрабіць нешта падобнае пад ціскам знешніх абставін, то лепей бы яны гэтага не рабілі.
Сацыяльнага праектавання — гэта прастора барацьбы, вайны ідэй, і гэта тая прастора, дзе ў дэмакратычных сіл ёсць шанец быць больш прывабнымі і паспяховымі. І ўсё ж цяперашняя канцэпцыя нацадраджэння будуецца на тым жа падмурку вайны і супрацьстаянні. Як нам проста жыць як нацыі па тым боку гэтай вайны? Ці ёсць адказы на гэтыя пытанні ў Канцэпцыі, і ці ёсць у дадзены момант магчымасць выйсці за межы каардынат акупацыі?