Мінск плануе стварыць камісію па кантролі над экспартам (пераважна ў напрамку РФ), а таксама наладзіць сумесную з Расіяй вытворчасць самалётаў. У цэнтры парадку дня застаюцца пытанні лагістыкі — нарошчвання беларускага экспарту праз паўночныя партовыя магутнасці Федэрацыі. У бачнай перспектыве гэтыя пытанні — як і праблематыка імпартазамяшчэння — будуць заставацца ў цэнтры саюзнага парадку дня.

3 кастрычніка Лукашэнка заслухаў даклад пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога на тэму экспарту ў Расію. Акрамя таго, абмяркоўваўся парадак дня маючых адбыцца (13 кастрычніка) перагавораў лідэраў дзвюх краін. Як стала вядома падчас сустрэчы, у Беларусі з’явіцца камісія, якая зоймецца пытаннямі экспарту. Узначаліць яе непасрэдна пасол у Расію.

Новая камісія, верагодна, ствараецца па аналогіі з Камісіяй па экспартным кантролі Расійскай Федэрацыі (КЭК) — міжведамасным каардынацыйным органам, утвораным для рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне экспартнага кантролю. У асобных выпадках КЭК выдае дазволы на экспарт тых ці іншых тавараў. Беларускі дублікат КЭК, паводле слоў Дзмітрыя Крутога, найперш зоймецца экспартам менавіта ў Расію і стане працаваць з найважнейшымі групамі тавараў — па даручэнні Лукашэнкі фарміруецца спіс з 75 ключавых таварных пазіцый (мінеральныя ўгнаенні і нафтапрадукты, зразумела, уключаны). Таксама камісія будзе ўносіць прапановы «па фундаментальных пытаннях», у тым ліку па лагістыцы і чыгуначным тарыфах.

Расея прапануе даць Беларусі доступ да яшчэ аднаго порта ў Ленінградскай вобласці (да дадатак да наяўнага глыбакаводнага порта ў Бронцы). Паводле слоў Лукашэнкі, у беларускім урадзе няма аднадушнасці наконт таго, ці патрэбны гэтыя партовыя магутнасці, і дадаў, што «вузкім месцам» у гэтым лагістычным пытанні з’яўляюцца чыгуначныя зносіны з Санкт-Пецярбургам. Як следства, аўтарытарны гаспадарнік даручыў ураду падрыхтаваць да сустрэчы з Пуціным прэзентацыю па будаўніцтве новай чыгуначнай веткі ў Санкт-Пецярбург. Фінансаванне гэтага праекта, верагодна, ускладаецца на расейскі бок.

Лукашэнка чарговы раз вярнуўся да тэмы авіябудавання — на гэты раз у ходзе сустрэчы з губернатарам Ульянаўскай вобласці Аляксеем Рускіх. Паводле яго слоў, Беларусь сумесна з Расіяй будзе працаваць над выпускам самалётаў для рэгіянальных перавозак. Мелася на ўвазе прапанова Масквы наладзіць у Беларусі вытворчасць пасажырскіх самалётаў ЛМС-901 «Байкал» і ТВРС-44 «Ладога», закліканых замяніць састарэлыя аналагі. Серыйны выпуск гэтых самалётаў плануецца з 2024 года, а пастаўкі авіяперавозчыкам — з 2026-га. У рэальнасці — хутчэй за ўсё, на некалькі гадоў пазней.

Падчас сустрэч Лукашэнка таксама прапанаваў губернатару развіваць узаемадзеянне ў сферы інфармацыйных тэхналогій і лічбавай эканомікі.

Відавочна: беларускі ўрад разглядае рост экспартных паставак у Расею і празь яе тэрыторыю як доўгачасовы і незваротны працэс.

У якасці папярэдняга заключэння: у аспекце інтэграцыйнага будаўніцтва зроблены яшчэ адзін сімвалічны крок: пры падтрымцы Міністэрства асветы РФ і Міністэрства адукацыі РБ будзе створана дапаможнік па гісторыі Саюзнай дзяржавы для школьнікаў дзвюх краін.