Ці можа раз’яднаць апазіцыю новая партыя, і як санкцыі ЗША ды заклікі здымаць грошы з банкаўскіх рахункаў могуць падарваць эканоміку?
У студыі ток-шоу «Кожны з нас» — палітолаг Павел Усаў, палітычная аглядальніца і рэдактарка сайту «Наше мнение» Валерыя Касцюгова, філосаф Павел Баркоўскі, старшыня Партыі БНФ і кандыдат на прэзідэнцтва — 2010 Рыгор Кастусёў, а таксама кандыдатка на прэзідэнцтва — 2015 Таццяна Караткевіч.
Эксперты ў студыі спрачаюцца наконт закліку Віктара Бабарыкі стварыць новую партыю — «Разам». Што можа пераламаць хаду падзеяў? Можа, заклікі кампаніі «Банкамат — абменнік — банк» ад Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі? Ці надышоў час пераводзіць рублі ў долары з прыцэлам на маштабны фінансавы крызіс? Як на працэсы можа паўплываць аднаўленне амерыканскіх санкцыяў? І ці ўзнікла новая пагроза суверэнітэту Беларусі?
Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду, а 18:30. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.