Адбываецца збор сродкаў на выданне кнігі Алеся Анціпенкі «Прыпадобніўшыся да насарога» на пляцоўцы Ulej.by.
Кніга вядомага беларускага інтэлектуала і колішняга аўтара НМ Алеся Анціпенкі спрабуе адказаць на некаторыя важныя пытаньні: «што азначае „верыць“, „што ёсць мысьленнем і ці есць штосьці па-за яго межамі“, „што такое смерць і чаму мы яе так баімся“, „ці можна знайсьці ўнутры сябе пляцоўку, з якой яна не выглядала б такой жахлівай і ўладарнай“? Нарэшце, „што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча“? Змест яе складаюць таксама пераклады клясычнага твора Тао Тэ Чінг вялікага кітайскага мітыка Лао Цзы (6 ст. да н. Х.) і будыскай Кхагавісана суты.
Тэксты кнігі аб’ядноўвае ідэя «схаванага чалавека», альбо не заўсёды відавочных структур нашага існавання, якія, каб быць убачанымі, патрабуюць змены пазыцыі ці ўнутранай саматрансфармацыі.