Как можно оценить ресурсы (прежде всего человеческие) оппозиционных партий и движений по итогам очередного этапаизбирательнойкампании — сбора подписей?
Зьміцер Кухлей.Ніводная апазіцыйная партыя не ў стане самастойна правесці паўнавартасную прэзідэнцкую кампанію, у тым ліку пераадолець неабходны мінімум у 100 тыс. подпісаў для вылучэння свайго лідараў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта. Акрамя таго, апазіцыя апынулася няздольнай выпрацаваць агульны сцэнар паводзінаў падчас гэтых выбараў або ў сітуацыі палітычнай апатыі дамовіцца наконт агульнай доўгатэрміновай стратэгіі змены існуючага кіраўніцтва дзяржавы. Правал першага этапу прэзідэнцкай кампаніі старажыламі беларускай палітыкі — А. Лябедзькам ад АГП і С. Калякіным ад «Справадлівага свету», і наадварот, поспех актывісткі «Народнага рэферэндума» Т. Караткевіч сведчыць аб запуску чарговага працэсу змены пакаленняў у апазіцыйнай палітыцы і перафарматаванні існуючых апазіцыйных структур і кааліцый.
З васьмі зарэгістраваных ініцыятыўных груп за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта толькі пяць падала неабходную колькасць подпісаў для праверкі. Пры гэтым два «старажылы» апазіцыйнай палітыкі — лідары Анатоль Лябедзька ад АГП і Сяргей Калякін ад «Справядлівага свету» — не здолелі прайсці першы этап выбарчай кампаніі па зборы подпісаў. У выніку толькі адзін прэтэндэнт, які вылучаўся ад апазіцыйных арганізацый, мае шанц працягнуць кампанію ў якасці кандыдата — актывістка кампаніі «Народны рэферэндум» Таццяна Караткевіч (105 тыс.).
Каманда Т. Караткевіч удала скарысталася рэсурсным патэнцыялам кампаніі «Народны рэферэндум», якая мае разгалінаваныя рэгіянальныя структуры чатырох буйных апазіцыйных арганізацый — партый БНФ і БСДП (Грамада), руха «За свабоду» і «Гавары праўду». Нягледзячы на тое, што падчас збору подпісаў Т. Караткевіч афіцыйна падтрымалі толькі кампанія «Гавары праўду» і партыя БНФ, рэгіянальныя структуры іншых апазіцыйных партый прымалі актыўны ўдзел у яе вылучэнні.
Аднак канцэнтрацыя рэсурсаў камандай Т. Караткевіч выклікала сур’езны крызіс у кааліцыі «Народны рэферэндум». Пасля збору подпісаў апошні саюзнік актывісткі «Гавары праўду» Т. Караткевіч — партыя БНФ — адмовілася ад яе далейшай падтрымкі. Акрамя таго партыя БНФ і БСДП (Грамада) заявілі аб магчымым выхадзе з кампаніі «Народны рэферэндум», што з’яўляецца цалкам верагодным сцэнаром па выніках прэзідэнцкіх выбараў. Так, у 2006 годзе апазіцыйны блок партый у падтрымку адзінага кандыдата ад апазіцыі на пасаду прэзідэнта Аляксандр Мілінкевіча распаўся неўзабаве пасля сканчэння прэзідэнцкай кампаніі. Удзельнікі былога альянсу не далі шанцаў А. Мілінкевічу атрымаць статус «адзінага лідара апазіцыі».
Відавочна, што А. Лябедзька і С. Калякін пераацанілі мабілізацыйныя магчымасці сваіх партый і свой лідарскі патэнцыял у разліку на рост пратэстных настрояў сярод насельніцтва з-за крызісу існуючай сацыяльна-эканамічнай мадэлі. Варта адзначыць, што лідар АГП А. Лябедзька раней за ўсіх распачаў падрыхтоўку да прэзідэнцкай кампаніі 2015 г. Яшчэ ў маі 2014 года ён абвесціў аб сваіх прэзідэнцкіх амбіцыях і пачаў мабілізацыю прыхільнікаў. Аднак колькасць сябраў ініцыятыўнай групы лідара АГП апынулася меншай за астатні апазіцыйныя каманды (977 чалавек). Пры гэтым былыя камуністы з «Справядлівага свету» па-ранейшаму адрозніваюцца высокай партыйнай дысцыплінай. Нягледзячы на тое, што кіраўніцтва «Справядлівага свету» ў апошні момант прыняло рашэнне аб вылучэнні С. Калякіна на пасаду прэзідэнта, яго ініцыятыўная група была адной з шматлікіх і налічвала болей за 1,5 тыс. чалавек.
Варта адзначыць, што ўлады збольшага не стваралі перашкод для дзейнасці актывістаў ініцыятыўных груп апазіцыйных палітыкаў. Аднак актыўнасць камандаў прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта сканцэнтравалася толькі ў сталіцы і некалькіх буйных гарадах краіны.
Пры гэтым, пікеты ў падтрымку вылучэння прэзідэнта А. Лукашэнка таксама не адрозніваліся шматлюднасцю (ужо не кажучы пра яго спарынг-партнёраў — С. Гайдукевіча ад ЛДПБ, М. Улаховіча ад БПП і эканаміста В. Цярэшчанка), выстаўляліся ў асноўным у буйных гарадах і непадалёку ад пікетаў апазіцыйных прэтэндэнтаў. Асноўная частка подпісаў за дзеючага кіраўніка дзяржавы была атрымана на дзяржаўных прадпрыемставах і ўстановах. Грамадства стамілася ад доўгага кіраўніцтва дзяржавай прэзідэнтам А. Лукашэнка, які зараз можа спадзявацца толькі на лаяльнасць бюракратычнай машыні і адміністрацыйны рэсурс.
Такім чынам, апазіцыйныя партыі маюць рэсурсы для вылучэння не болей за двух кандыдатаў для правядзення паўнавартаснай прэзідэнцкай кампаніі. Аднак канцэнтрацыя кааліцыйных рэсурсаў камандай аднаго партыйнага кандыдата будзе заўсёды прыводзіць да крызісу такіх апазіцыйных альянсаў.