14 траўня парламент ўхваліў праект закона»Аб беларусах замежжа». Тэкст закона, які рэгулюе адносіны Беларусі з дыяспарай, «абмяркоўвалі» больш за дзесяцігодзьдзе і згубілі цэлае дыяспаральнае пакаленьне. Але і нарэшце ўхвалены дакумент, які цяпер чакае толькі подпісу прэзідэнта, збольшага рамкавы. Ён не зьмяшчае ні інавацыйных механізмаў падтрыманьня дыяспары, ні дасканалых спосабаў будучай даяспаральнай палітыкі. На добры лад, закон проста зьбірае ў адно раскіданыя раней палажэньні аб узаемаадносінах дзяржавы з дыяспарай, зьмяшчае шырокія фармулёўкі ды мае толькі некалькі навінак. Палова зьместу невялікага закона — азначэньні, заключныя палажэньні ды пералік і раней вядомых паўнамоцтваў дзяржаўных органаў у дыяспарнай палітыцы.
Беларусы замежжа: недасканалае азначэньне і патэнцыйная дзірка ў заканадаўстве
Дакумент падае азначэньне асобаў, якія адносяцца да беларусаў замежжа. У гэтую катэгорыю можна патрапіць праз тры фармулёўкі законапраекта. Першая — уласна грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі. Другая— замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія ці продкі якіх нарадзіліся або пражывалі на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Трэцяя — праз індэнтыфікацыю сябе як беларусаў «з пункту гледжаньня этнічнай прыналежнасьці да беларускага народа або беларускай мовы, культуры, гістарычных сувязей, веданьня і захаваньня беларускіх традыцый і звычаяў».
І вось гэтае азначэньне можа стварыць праблему для этнічных беларусаў, продкі якіх здаўна жылі па-за межамі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Напрыклад, на Беласточчыне, Віленшчыне, Смаленшчыне ці ў Латгаліі. Выходзіць, у катэгорыю «беларусаў замежжа» яны могуць патрапіць праз трэцюю фармулёўку — самаідэнтыфікацы
Натуральна, што ня ўсе прадстаўнікі беларускага этнаса і нозьбіты беларускай мовы і яе гаворак, пашыраных па-за межамі Беларусі, вядуць «грамадскую або прафесійную дзейнасьць па захаваньні беларускай мовы». Яны мову захоўваюць натуральна, на ёй гаворачы. Выходзіць, пры вузкай трактоўцы дакумента яны могуць мець цяжкасьці дакументальна пацьвердзіць сваю прыналежнасьць да беларускай дыяспары. На добры лад, важным довадам магло б стаць веданьне беларускай мовы. Але пра веданьне беларускай мовы і механізмы праверкі веданьня законапраект нічога не гаворыць. Тэкст законапраекта няма таксама ня мае ніякіх адсылак да арэалу расьсяленьня беларускага этнаса, які гістарычна выходзіць за межы сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Гэты факт няблага было б узгадаць у тэксьце.
Болей за тое, пад даволі цьмянае апісаньне прадстаўніка беларускай дыяспары з пэўнымі намаганьнямі можа прэтэндаваць ці ня любы чалавек сьвету. Згодна з літарай закона, яму ці ёй дастаткова заявіць консульскай установе (дарэчы, гэта толькі здагадка, бо ў законапраекце не пазначаны орган/установа, які/якая правярае адпаведнасьць чалавека на беларускую ідэнтычнасьць) пра сваю беларускую самаідэнтыфікацы
Значыць, калі б закон надаваў беларускай дыяспары нейкія значныя бонусы, дык нейкі жвавы беларус ці замежнік мог бы зарэгістраваць у любой краіне сьвету грамадскае аб\`яднаньне «Гоман», «Узгорак» ці «Беларусы Гамбіі» ды правесьці пару фармальных мерапрыемстваў, каб «засьвяціцца» ў мясцовых медыях. А пасьля мог бы выдаваць/ прадаваць дакумент аб сяброўстве ў арганізацыі ўсякім ахвочым. І з законапректа не вынікае, як будуць адрозьніваць замежніка, які шчыра захапляецца беларускай культурай аж да сваёй самаідэнтыфікацы
Трохгаловы зьмей застаецца, але вызначылі якая галава галаўнейшая
Паўнамоцтвы ў справе адносін з дыяспараў цяпер расьцярушаныя паміж трыма дзяржаўнымі органамі: Міністэрствам замежных справаў, Міністэрствам культуры і Ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Апроч таго пэўную ролю мае Міністэрства інфармацыі, а таксама рэгіянальныя абласныя камітэты. Нарэшце, Урад адказвае за агульную рэалізацыю дыяспарнай палітыкі і зацьвярджае адпаведныя дзяржаўныя праграмы. А агульную дзяржаўную палітыку ў галіне адносін з беларусамі замежжа вызначае прэзідэнт.
Уся гэтая расьцярушыца ў паўнамоцтвах застаецца і паводле законапраекта «Аб беларусах замежжа». Хіба адзіны значны крок наперад ў інстытуцыяналіза
Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасьць
Найбольшыя чаканьні натуральна луналі вакол Трэцяга разьдзела (дарэчы, ён па-беларуску чамусьці называецца «глава») законапраекта «Дзяржаўная палітыка ў галіне адносін з беларусамі замежжа». Але і чатыры яго артыкулы — чыстае рашчараваньне.
Артыкул 16 расьпісвае прынцыпы дзяржаўнай палітыкі і тут няма нічога асаблівага –адсылкі да нормаў міжнароднага права, узаемнай павагі і партнёрства і (без усякага ўдакладненьня) аказаньне дзяржаўнай падтрымкі ў рэалізацыі нацыянальных, культурных і іншых правоў беларусаў замежжа і іх грамадзскіх аб\`яднаньняў. З адной важнай прыпіскай: «чыя дзейнасьць адпавядае нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». Не сакрэт пры гэтым, што шэраг арганізацый беларусаў замежжа ня ў ласцы цяпершаняй кіроўнай беларускай эліты, хаця іхняя дзейнасьць акурат адпавядае доўгатэрміновым нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Артыкул 17 «Мэты і напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне адносін з беларусамі замежжа». Апрача прыгожых словазлучэньняў пра спрыяньне захаваньню нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў замежжа, умацаваньне сувязяў і адсылак да міжнароднага права, артыкул мае хіба адзін цікавы практычны пункт. Гэта –«стварэньне спрыяльных умоў для беларусаў замежжа, якія прынялі рашэньне пераехаць у Рэспубліку Беларусь на часовае ці пастаяннае месца жыхарства». Ніякага далейшага ўдакладненьня пра канкрэтныя механізмы такіх спрыяльных умоваў няма. А калі яны будуць (перадусім прасьцейшы парадак атрыманьня віда на жыхарства), дык паўстае ранейшае пытаньне — як адрозьніваць замежнікаў, што сапраўды ідэнтыфікуюць сябе зь беларускім народам, ад тых, хто набыў дакумент аб прыналежнасьці да дыяспарнай арганізацыі для таго, абы пераехаць на сталае месца жыхарства ў Беларусь. Паводле ўжо дзейнага закона аб грамадзянстве, нашчадкі замежных беларусаў, маючы дазвол на сталае пражываньне, могуць атрымаць грамадзянства раней за стандартны 7-гадовы тэрмін.
Артыкул 18“Падтрымка беларусаў замежжа»гаворыць, што Беларусь павінна спрыяць стварэньню ўмоваў для вывучэньня беларусамі замежжа беларускай мовы, нацыянальнай гісторыі і культуры, пашыраць культурны абмен і выдаваць працы па гісторыі і культуры Беларусі, без канкрэтыкі, якія ўласна грашовыя забавязаньні бярэ на сябе дзяржава ў гэтай сьферы. Па-першае, гаворыцца аб тым, што дыяспарная палітыка павінна спрыяць заснаваньню культурных цэнтраў Беларусі ў «краінах пражывання беларусаў замежжа». Гэта даволі цікавы, але надзвычай цьмяны пункт. Якія краіны маюцца на ўвазе пад «краінамі пражываньня беларускаў замежжа»? У ранейшай рэдакцыі законапраекта гаворка вялася пра месцы «кампактнага пражываньня беларусаў замежжа». Зрэшты, і там ня было ніякага азначэньня, што разумеецца пад такімі месцамі, і якія папярэднія планы што да колькасьці такіх цэнтраў і асаблівасьці іх працы. Па-другое, палітыка павінна спрыяць «рэалізацыі права на адукацыю ў РБ у адпаведнасьці з заканадаўствам РБ». За агульнай фармулёўкай няма ўдакланьненяў што да новых прапановаў для замежных абітурыентаў беларускага паходжаньня.
Нарэшце, Артыкул 19 проста гаворыць, што «фінансаваньне дзейнасьці ў галіне адносін зь беларусамі замежжа ажыцьцяўляецца ў адпаведнасьці з прынятымі дзяржаўнымі праграмамі і мерапрыемствамі за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, іншых крыніц фінансаваньня ў адпаведнасьці з заканадаўствам РБ».
Такім чынам, для прадстаўнікоў беларускай дыяспары доўгачаканы закон амаль нічога на практыцы не зьмяняе. Ён амаль ніяк не ўлічвае прагненьні беларускай дыяспары, у тым ліку — ані слова пра таннейшыя/бяспла