У нашым грамадстве інтэлектуалы маюць адмысловую ролю: яны не кіруюць працэсам — яны яго адсочваюць. Адсвяткаваў сваё 10-годдзе першы беларускі экспертны праект — аналітычны сайт «Наше мнение».
Ці маюць эксперты ды аналітыкі ўплыў на беларускую рэчаіснасць? Пра гэта гутарка ў праграме «Размова Жбанкова» з кіраўніком праекту Анатолем Панькоўскім.