У дыскусыі ўдзельнічаюць: Піліп Чмыр (Drum Ecstasy), Тодар Кашкурэвіч, Аляксандар Памідораў, Раман Арлоў, Максім Жбанкоў.
Shut up and play your guitar!
Фрэнк Заппа
Максім Жбанкоў: У нашай краіне палітыка грае па схэмах музычнай імправізацыі, а музыка пераўтвараецца ў палітычную зброю. На айчынных прасторах музыка — гэта палітыка. Ці згодныя вы з гэтым тэзісам?
Раман Арлоў: Я ня згодны, таму што гэта мае сэнс адзінае для пэўнай часткі грамадзтва. Для мяне ясна (з гэтым можна спрачацца), што блізу 90% насельніцтва гэтай краіны ўспрымае музыку як музыку. А палітыку — ассобна.
Филипп Чмырь: Я считаю, что в стране с тоталитарным режимом любое действие — будь то музыка, будь то вообще бездействие — является политическим актом. Да, некоторая часть населения — 90% — может не воспринимать это как политику, но главное, что власть в любой стране с тоталитарным режимом воспринимает это как политику. Хотя бы на уровне участия или неучастия в их мероприятиях. Нам недавно позвонили: «Ребята, сыграете у нас на мероприятии?». Мы ответили: «Мы не будем играть у вас. Не только потому, что это ваше мероприятие, а потому, что за деньги, которые вы платите, мы даже со стула не встаем». И это расценивается как политический жест. Не экономический (как на самом деле), а политический! В нормальной цивилизованной стране, где у человека есть свобода самовыражения, свобода слова, ты можешь оставаться в стороне. Здесь же тебе не дают такой возможности: как бы ты из кожи вон не лез — тебя загонят. Мы не политическая группа. Мы группа с ярко выраженной гражданской позицией. И мы выступаем в социальных проектах, а любая социально активная позиция является врагом любого тоталитарного режима.
АляксандарПамідораў: Калісьці даўно, трапіўшы ў камсамол, я вызначыўся, што гэта будзе апошняя грамадзка-палітычная арганізацыя, у якую я буду ўваходзіць. Не хачу граць пад сьцягамі, бо я ня згодны зь нейкімі рэчамі як з таго боку (у большасьці), так і з гэтага. Але пэўным колам грамадзтва (ці, ня ведаю, сілавым структурам) яшчэ з савецкага часу было вельмі выгодна падстаўляць пад нейкія рэчы ў мастацтве розныя палітычныя трафарэты. Калі ты выконваеш, напрыклад, рок-музыку і карыстаесься пры гэтым беларускай моваю, цябе адразу запісваюць у «неблаганадзейныя», «сьвядомыя», «нячэсныя» і г. д. Перакрываюць кісларод, даводзяць да гістэрыкі і ў пэўны момант у гэтым гістэрычным стане ты можаш выказацца эмацыйна або напішаш нейкую песеньку. Ёсьць купа людзей ці выданьняў, якія адразу здолеюць гэта пэўным чынам трактаваць. Але атрымоўваецца так, што кагосьці можна запісаць у міталягізаваныя спісы забароненых, а некага не атрымоўваецца. Бо ў свой час і Анатоль Ярмоленка са сваёй Алесяй быў неблаганадзейным: адлучаны ад этэру, ад тэлебачаньня. І ўжо былі такія размовы, што ён зьедзе ў ЗША. Фінбэрг таксама ў свой час быў такім жа ж непажаданым.
М.Ж.: Але, калі так было й раней, у чым спэцыфіка сёньняшняй сытуацыі? Ці можна казаць пра палітызацыю музычнага рынку?
А.П.: Нашае грамадзтва дагэтуль ставіцца да артыстаў як да нейкіх блазнаў. Ўвесь час прапануюць сыграць «За Беларусь!» ледзь не за бутэльку гарэлкі. Альбо ў іншым выпадку — за «Жыве Беларусь!» Але дзіўная рэч: нашая размова адбываецца зараз, калі тэксты беларускіх груп палітызаваныя ў меншай ступені. Як ніколі ў найменшай ступені!
М.Ж.: Прабач, а «Гадзючнік» N.R.М.-аўскі?
А.П.: Гэта ўсё роўна іншаказальна. Гэта сацыяльная, а не палітычная песьня. Проста некаму выгодна, каб, напрыклад, з «Басовішча», што было заўсёды проста музычны фэстываль, зрабіць нейкую палітычную акцыю. Я у ролі вядоўцы на гэтым фэсьце проста адбіваў рукі людзям, якія спрабавалі запуліць на відэаэкране пэўны фільм. Бо добра ведаю, з чаго ён зьляпаны, каб толькі яго пракруціць на «Басовішчы». Таму што за гэта нейкі фондзік дасьць нейкія грошы.
Шмат хто прыязжае да нас рабіць нейкія рэчы як быццам пра культуру беларушчыны. Прысутнічае, безумоўна, нейкі палітычны падтэкст: калі ты робіш інтэрвію з музыкам, ён скажа, што няма канцэртаў і г. д. А пазакадравым тэкстам ідзе: «Вось такі крыважэрны рэжым Лукашэнкі, а вы сейчас відзіце вот этіх вот барцов». А стукачоў хапае. І потым гэта адбіваецца на нашым жыцьці. У мяне ёсьць камэрцыйныя рэчы — «Цуд на Каляды», «Дзень без гарэлкі», «Усе жадаюць паці». Але толькі таму, што гэта выконвае Памідораў, гэтыя песьні не гучаць па радыё. Таму што ў Памідорава, акрамя гэтых песень, ёсьць іншыя песьні: «Вітальная» з «Хайль Гітлер вам у хату», «Сьвята пакрадзенае», «Крывавае сьвята» і г. д.
М.Ж.: Але ці ёсьць сёньня музыка палітычным фактарам, фактарам палітычнага ўплыву?
Тодар Кашкурэвіч: Я б спачатку разабраўся з тэрмінамі. Палітыка і музыка — вельмі блізкія паняткі. Музыка, пачынаючы са старажытнасьці, вызначала сьветабудову той ці іншай супольнасьці людзей. Нават сама настройка кітайскай ліры адпавядала будове сусьвету. Сучасныя палітыкі апэруюць як мінімум двума сродкамі: адзін — сэмантычны, альбо вэрбальны, другі чыньнік — больш моцны — гэта эмоцыі. З усіх відаў мастацтва музыка найбольш зьвязана з эмоцыямі. Калі ты глядзіш карціну, ты мусіш перакладаць пэўным чынам зьмест. Калі чытаеш літаратуру — таксама. Музыка заходзіць у падсьвядомасьць, яна адразу фарміруе сьветаадчуваньне. На сьветаадчуваньні робіцца самая моцная палітыка. Лукашэнка робіць сваю палітыку на эмоцыі. Яго інтанацыя, голас… Ён робіць палітыку не сэмантычна. Ён сам амаль як увасабленьне музыкі.
М.Ж.: Шоў-зорка, супэрстар!
Т.К.: Музыка мае аграмадную сілу, што я арганізоўвае соцыюм па пэўнай схеме. Розныя стылі музыкі могуць арганізаваць соцыюм пэўным чынам. Пытаньне да шаноўных калегаў: які космас фармуе вашая музыка? Ці можна у ім жыць? У вашай музыцы можна ваяваць: гэта музыка пратэсту, музыка рэвалюцыяў. Але у рэвалюцыі немагчыма людзям жыць. Чаму Лукашэнкам і яго саветнікамі абраны менавіта кантэкст масавай культуры? Таму што ў ім можна камфортна існаваць. 99% людзей настроеныя на хвалю такога жыцьця. Я ўпэўнены: стыль цяперашняй беларускай папулярнай музыкі — абсалютова палітычны чыньнік, што арганізоўвае пэўны псэўда-космас.
М.Ж.: А ці магчыма тую эмацыйную хвалю, што адбудоўвае дзярж-попс, неяк зьмяніць, перапраграмаваць?
Р.А.: Я думаю, што палітык і любы іншы чалавек — не музыка па сваёй сутнасьці — гэтага зьмяніць ня можа. Шоў-бізнэс у сусьветным маштабе трымаюць не прадусары. Яго трымаюць гіт-мэйкеры — людзі, якія сапраўды робяць прадукт. Калі той дзяржпопс пачне ў якасьці гуру выкарыстоўваць людзей, якія будуць даваць ім прадукт, тады сытуацыя зьменіцца.
Т.К.: Палітыка і альтэрнатыўная культура — гэта адзін ракурс. Палітыка і пазытыўная культура — другі. Не хачу нікога абразіць, але прызнайма: альтэрнатыўная рок-культура не нарадзіла ніводнай моцнай рэалізацыі, якая магла б завесьці вялікі працэнт маладой аўдыторыі. Чаму мы ня можам зрабіць адну песьню? Мы гэтай песьняй можам зьмяніць сьвет. Далей — стварыць іншы сьвет, то бок музыку, якой мы хочам гарманізаваць альбо стылістына сфарміраваць наш народ. Нас не задавальняе дзяржаўны стыль, які выражаецца ў эмоцыі, што транслюецца праз музычны прадукт і масава арганізоўвае эмоцыю нацыі або нейкай супольнасьці. І мы выпендрываемся: этна, авангард, этна-джаз. Адсюль першае пытаньне: чаму пратэстная музычная культура сябе не зрэалізавала? І другое: чаму няма пазытыўных стылёвых праектаў «Беларусь»?
Ф.Ч.: У нас есть группа, которая выросла из альтернативы — «Ляпис Трубецкой». Абсолютно альтернативная группа, которая работает и выдает продукт, существующий в популярном сегменте.
Т.К.: Але палітычна ён не ўплывае на сытуацыю!
Ф.Ч.: Потому что ты их не видишь. Ты не можешь эту группу видеть нигде. Потому что у нас существует фильтрация. Они не могут разрушать сознание.
А.П.: Яны з двума апошнімі альбомамі проста не ўваходзяць у сыстэму каштоўнасьцяў, якая засталася ад савецкіх часоў — ў наяўную сыстэму ўсеагульнага пагадненьня і «атлічнай жызьні». Таму афіцыйна яны нібы не забароненыя, але на сцене іх няшмат ўбачыш і музыку на радыё не пачуеш.
Т.К.: Нацыянальным альтэрнатыўным праектам яны не зьяўляюцца…
Р.А.: Я думаю, што ў нейкім іміджавым пляне для Беларусі «Ляпис Трубецкой» працуе ў мінус. Я ў высокіх маскоўскіх офісах чуў фразу: «У вас что, все такие?». Пасьля гэтай фразы вельмі цяжка працаваць.
Ф.Ч.: Этот процесс пошел не из-за «Ляписов», а из-за того, что по проторенной дорожке полезли их клоны. И все — из Беларуси.
М.Ж.: Паказальная гісторыя Касі Камоцкай, якая пэўны час таму сьвядома адмовілася ад вострасацыяльных выступаў і сышла ў кіно ад плякатнага пратэсту. Ці мае сэнс займацца сёньня пратестным рокам? Ці патрэбна нам пратэстная культура?
Т.К.: Нам — патрэбна. Іншая справа, ці ёсьць гэтае соцыякультурнае асяродзьдзе, якое патрабуе гэтую пратэстную культуру? Такое уражаньне, што беларускі соцыюм вельмі хворы. Хворы на адсутнасьць хваробы. Ён занадта здаровы. Рок-культура на Беларусі, як ні дзіўна, увогуле непапулярна. Беларускамоўная пратэстная рок-культура непапулярная. Але непапулярная і рускамоўная! Я — фальклярыст, прадстаўнік этнічнай культуры — стаўлю сабе пытаньне: што мы можам зрабіць з гэтымі канкрэтнымі соцыякультурным кантэкстам?
А.П.: Ёсьць людзі, якія ставяць сабе нейкія мэты і дасягаюць на гэтым шляху пэўных вынікаў. Той жа гурт «Тав. Маўзэр». У «Беларусь будзе вольнай», напрыклад, прысутнічае мастацкі вымысел пра тое, што на нашых вуліцах БТРы і нейкае ўнутранае прадчуваньне вайны. Тэксты ў Янкі вельмі добрыя. Ёсьць таксама іншыя, хто зрабляе на гэтым нейкі папулісцкі капіталец, альбо гэта выглядае такім чынам з-за маладзёвага нанканфармізму — вось тады можна пачуць нешта кшталту «Намі кіруе вусатая мразь…» і гэтак далей. Ёсьць эканамічны фактар. І ёсьць псыхалягічны: нашыя людзі. Часьцяком людзі кажуць: «Мы з вамі!»
А потым дадаюць: «Разумееш, калі я прагаласую ня так, мяне выкінуць з інстытута, звольняць з працы…» Яны скаканулі з Савецкага Саюзу ў гэты псэўдакапіталізм, не прызвычаеныя да пэрсанальнай адказнасьці за кожны свой крок.
М.Ж.: Рок-н-рол можа дапамагчы ў гэтым выпадку?
А.П.: У нас ёсьць шмат прыкладаў, калі рок-н-рол у гэтым дапамагаў. І нават не менавіта рок-н-рол як стыль, творчая плынь. Тут я б увогуле казаў пра мастацтва, у якія няма межаў палітычных, сацыяльных, а існуюць толькі нейкія этычныя межы.
М.Ж.: Можна казаць, што няма масавай аўдыторыі, няма камэрцыйных умоў гульні… Але галоўнае пытаньне: ці можа музыка сёньня быць фактарам зьменаў?
Ф.Ч.: Она может являться фактором изменений, потому что рок-н-ролл, джинс и кока-кола развалили Советский Союз. Поэтому люди власти не дают возможности альтернативной культуре хоть как-то просочиться. И это тоже политическая штука.
Т.К.: Мае літоўскія сябры сымпатызуюць нам і кажуць: «Ну, няўжо вы не можаце перамагчы?» Я ім адказваю: «Наша тэрыторыя старой Літвы заўсёды знаходзілася ў стане вайны і гэтая вайна працягваецца. І на ўзроўні эмоцыі, музыкі, культуры. Трэба прызвычаіцца, што перамогі ня будзе». Калі адбываўся дударскі фэст і прыйшлі журналісты з ОНТ ці БТ: «Ой, як цікава! Дуды, валынкі!.. » Я кажу: «Ведаеце, што: выбачайце, п*здуйце адсюль. Гэта наша культура, гэта наша краіна, гэта нашы эмоцыі. Бярыце інтэрвію ў Ярмоленкі, Падольскай і г. д. Вось там — ваша краіна». Лінія фронту вось тут: на ўзроўні стыляў, на ўзроўні эмоцыяў рознай сьвядомасьці. Трэба прызнаць гэта як дадзенасьць.
А.П.: Але калі музыка становіцца палітычным правадыром і ідзе на барыкады — ён ужо не зусім музыка.
Р.А.: Ён ужо зусім не музыка.
А.П.: Тут, дарэчы, шмат працуе прапаганда, якая падменьвае нашую грамадзянскую пазыцыю палітычнай ангажаванасьцю нейкіх іншых людзей. Трэба наладзіць контрапрапаганду! І можа адбыцца вельмі цікавая рэч: яна пачне працаваць адразу і супраць афіцыйнай пазыцыі, і супраць псэўдаапазыцыйнай пазыцыі. Бо і гэтыя, і гэтыя аднім дзёгцем памазаныя.
М.Ж.: Можа варта замест контрпрапаганды проста рабіць беларускамоўныя гіты?
Ф.Ч.: Надо взять радио и телевидение. Мы можем написать, что угодно, но пока мы не возьмем каналы сбыта (от которых нас, к сожалению, отбросили капитально) ничего не будет. Мне кажется, что наш единственный шанс как-то спасти ситуацию — это то, что там, наверху, работают люди без вкуса. Они не знают меры. Они не понимают, что скоро в их телевизор стошнят. А в этот момент уже рядом будем мы: «Оп-па! А мы-то разные, вот смотрите!» Я уверен в этом. Ведь в советское время они точно так же перекормили своим говном.
М.Ж.: И получили мощный музыкальный андеграунд.
Ф.Ч.: Ну правда, потом опять в говно и вернулись!
М.Ж.: Ну, а это уже диалектика развития…
Т.К.: Я б сказаў, што праблема Беларусі — нават не нагэтулькі адсутнасьць густу, колькі адсутнасьць стылю. Трэба аднаўляць і абнаўляць гэты стыль. Калі ўвогуле падсумаваць нашую сёньняшнюю дыскусію, я б сказаў: калі мы створым ПЭЎНУЮ мэлёдыю, ПЭЎНУЮ песьню, мы перайначым сьвет.