ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый» и Часопіс «Палітычная сфера»
Запрашаюць да ўдзелу у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі 1-2 лютага 2010 года
«Мясцовае развіццё на постасавецкай прасторы: вопыт даследванняў і праблем кіравання»
Сучаснае мысленне і кіраванне патрабуе, каб рашэнне задач мясцовага развіцця будавалася на базе ўліку і комплекснага разглядання шырокага кола працэсаў, з’яваў, структур. Задача стаіць не толькі ва ўзгадненні ведаў у рамках розных навуковых дысцыплін і міждысцыплінарных даследванняў. Для адэкватнага разумення сітуацыі, а галоўнае, для кіравання працэсамі развіцця неабходна сумяшчэнне гэтых разнастайных ведаў з ведамі, практыкамі і тэхналогіямі ў кіраванні, арганізацыі дзейнасці, праектаванні, праграмаванні і г. д.
Адмысловую праблему і нават выклік для даследчыкаў і практыкаў прадстаўляе постсавецкая сацыяльная, культурная і палітычная рэальнасць. Яна патрабуе пошуку новых канцэптаў для разумення сітуацыі і спецыяльных тэхналогій і прынцыпаў працы ў ёй. У той жа час і даследчыкі, і практыкі адчуваюць дэфіцыт камунікацыі адзін з адным і мажлівасцяў «зборкі» разрозненых ведаў і вопыту як неад’емнай часткі мясцовага развіцця.
Мэтай дадзенай канферэнцыі з’яўляецца комплекснае абмеркаванне мясцовага развіцця як аб’екта мыслення, даследвання і кіравання.
У рамках канферэнцыі плануецца тры блокі выступаў і дыскусій:
Мясцовае развіццё ў даследваннях: палітыка-прававыя, эканамічныя, сацыяльныя, экалагічныя, культуралагічныя і іншыя аспекты мясцовага развіцця. Вопыт і вынікі даследванняў гарадоў, рэгіёнаў, сельскіх паселішчаў і мясцовых супольнасцяў.
Кіраванне развіццём: аналіз праграм і стратэгій развіцця, праектная і праграмнай дзейнасці. Мажлівасці ацэнкі і крытэрыі эфектыўнасці рэалізацыі праграм. Аналіз практыкі рэалізацыі.
Міждысцыплінарнае ўзаемадзеянне і кааперацыя суб’ектаў у арганізацыі мясцовага развіцця: падыходы і прынцыпы арганізацыі ўзаемадзеяння розных суб’ектаў, якія ўключаны ў мясцовае развіццё, аналіз практыкі.
Да ўдзелу запрашаюцца:
Даследчыкі рэгіёнаў, гарадоў, мясцовых супольнасцяў і г. д. (эканамісты, палітолагі, прававеды, сацыёлагі, сацыяльныя псіхолагі, культуролагі і .г.д.);
Распрацоўшчыкі, арганізатары і мэнэджеры праграм развіцця, эксперты па развіцці.
Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, расейская
Формыўдзелу:
— выступ з дакладам на секцыях — 15-20 хвілін
— удзел у дыскусіях
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць заяўку(у вольнай форме), падаўшы прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара/суаўтараў, статус (пасада, навуковая ступень/званне, поўная назва арганізацыі), кантактную інфармацыю (тэлефон, e-mail).
Для вступу з дакладам дадаткова неабходна прадставіць тэзісы выступу.
Асноўныя патрабаванні да тэзісаў:
Аб’ём тэзісаў да 4 старонак А; , шрыфт — Times New Roman, памер шрыфта — 14, адзінарны інтэрвал.
Тэксты тэзісаў прымаюцца да 31 снежня 2009 г.па эл. пошце: shkolacsi@gmail.com
Заўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 15студзеня 2010 года па эл. пошце: shkolacsi@gmail.com
Па арганізацыйных пытаннях звяртайцеся: shkolacsi@gmail.com, +375293351505 Пазняк Ганна (кардынатар канферэнцыі).