Круглы стол «Нефармальная адукацыя ў паляпшэнні якасці жыцця: праблемы і перспектывы»адбудзецца ў Мінску 22 верасня 2009 г. у рамках «Тыдня нефармальнай адукацыі-2009».
Мэтай круглага стала з’яўляецца арганізацыя адкрытай і публічнай дыскусіі, якая дазваляе прэзентацыю розных пазіцый, мажлівасць крытыкі і ўзгаднення меркаванняў і праграмм дзеянняў у пошуку адказаў на пытанні:
- Ці патрэбна шукаць новыя арганізацыйныя формы ў новых умовах, альбо належыць працягваць развіваць пачатыя раней ініцыятывы?
- Ці павінна нефармальная адукацыя быць скіраванай на задавальненне разнастайных патрабаванняў насельніцтва, альбо яго задача заключаецца ў фарміраванні гэтых патрабаванняў і пашырэнні гарызонту ўяўленняў, ідэй і ладаў жыцця?
- Ці належыць падтрымліваць альтэрнатыўнасць фармалізаванай і нефармальнай адукацыі, альбо неабходна імкнуцца да сумесных дзеянняў і мэтаў?
Абмеркаванне будзе арганізавана ў фармаце трох панэльных дыскусій па наступных тэмах:
- Паляпшэнне якасці жыцця: роля, месца і мажлівасці нефармальнай адукацыі
- Шляхі развіцця і метады нефармальнай адукацыі ў паляпшэнні якасці жыцця
- Суб’екты нефармальнай і фармалізаванай адукацыі: узяемадзеянне і бар’еры
У кожнай панэльнай дыскуіі будуць прадстаўлены па два кароткія даклады, якія адлюстроўваюць розныя пазіцыі, — гэтыя выступы стануць падмуркам для разгортвання агульнай дыскусіі. Для прэзентацыі дакладаў запрошаны эксперты ў галіне нефармальнай адукацыі і якасці жыцця з Беларусі, Латвіі, Германіі, прадстаўнікі беларускіх арганізацый нефармальнай адукацыі, бізнэс-адукацыі, а таксама прадстаўнікі розных ініцыятыў у галіне нефармальнай і фармалізаванай адукацыі.
Больш падрабязна пра месца і час правядзення круглага стала, а таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія адбудуццца ў рамках «Тыдня нефармальнай адукацыі-2009», можна даведацца на сайтах:
www.methodology.by
www.eurobelarus.info
www.adukatar.net
А таксама у каардынатара:
Тэл./факс (017-24) 5-41-18; маб. (029) 6840709 (пн.-пт., з 10:00 да 18:00)