Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучаньнепа спэцыялізацыях:
журналістыка
найноўшая гісторыя
філязофія/літаратура,
а таксама — адмысловы набор на спэцкурс па фатаграфіі
Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаўальбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцам БК можа быць толькі той, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.
Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.
Навучаньне ў БК — бясплатнае.
Пачатак заняткаў з 5 кастрычніка 2009 г.
Запіс на сумоўе па 25 верасьня б. г.
Абавязковай умовай запрашэньня на сумоўе зьяўляецца выкананьне уступных патрабаваньняў
Дадатковую інфармацыю можна знайсьці на сайце http://bk.baj.by альбо атрымаць па тэл.:
MTC (+375 29) 276-27-15
Velcom (+375 29) 679-26-82
з 15.00 да 19.00 (акрамя суботы і нядзелі) ці праз kalehium@gmail.com