У сеціве абмяркоўваць, што скажуць судзьдзі, якія засудзілі бязьвінных дзяцей, дзецям уласным. Як паглядзяць ім у вочы і ці знойдуць, увогуле, словы?

Аматар Мураўёва-вешальніка такія словы знайшоў:

— Яны разумеюць, што рэвалюцыя НЕ адбудзецца, калі не даваць ёй адбыцца. Менавіта гэтае яны й робяць. «Што яны будуць гаварыць сваім дзецям?» — Як гэта што? Што выратоўвалі краіну ад… (патрэбнае падставіць).

Судзіць бязьвінных — подла. Подла — поўзаць перад дыктатарам і наступаць на горла сумленьню. Подла служыць мане.

Подласьць заўжды сабе знойдзе алібі.

І толькі праўда — безабаронная. Подласьць звычайная, распаўсюджаная — і пасіўная гаворыць, што «ўсе так робяць», «што я магла?», «мне дзяцей карміць трэба», «мне загадалі».

Подласьць актыўная гэтым не абмяжоўваецца. Яна знаходзіць сабе балвана-людажэра, на якога моліцца і ў якім шукае аховы. Гэты балван — «расавая ідэя», імпэрыя, якая дохне ці «шчасьце агульнага камунізму».

Гітлер — перад магілай — не прызнаў уласных правінаў, крычаў у тастаменце пра жыдоў і заклікаў да новай разьні. Сталін палохаў паплечнікаў вайною, калі «бацькі народаў ня стане», а Мао Цзэдун захапляўся зьнішчэньнем філёзафаў даўнішнім імпэратарам.

Подласьць актыўная — кат, які ганарыцца сваімі забойствамі; і жыцьцё подласьці магчымае толькі, як быцьцё ката.Як шанаваньне ката, пеставаньне ката, пакланеньне кату, якгадаваньне катаў-нашчадкаў.

І сёньня ў нас пануюць нашчадкі катаў.

Толькі нельга будаваць трывалыдом на ілжы і гвалце. Чым мацней ціснуць, тым верагодней сарваць разьбу — ажно, каб гаспадар чыноўных марыянэтак пайшоў паўтараць апошнія подзьвігі Чаўшэску (чаго, шчыра кажучы, зычыць ня варта).

А несумленныясудзьдзідзецям сваім нічога не скажуць.

Які гонар для ціхае подласьці выглядаць гнюснай прыстасаванкаю?Навошта выхваляцца гнуткасьцю паўзуновых сьпінаў і рукамі па локці ў лайне?

Ну, аподласьць «з гонарам», у лепшым выпадку, паўторыць лёс Мураўёва-вешальніка. Яго і пры жыцьціне шанавалі — апа сьмерці, увогуле, пазабылі. Былым гаспадарам ён і блізка ня трэба, а краіна,дзе ён шчыраваў, яго пракляла.

Сама «бязьвінны» судзьдзя ўсіх часоў і народаў Понцій Пілат, які «нічога не мог», баяўся балвана-кесара і выслужваўся перад імпэрыяй, таксама лічыў, што знайшоў сабе грунтоўнае алібі. Нават рукі публічна мыў. Але гэта, наўрад ці, дапамагло яму ў гэтым жыцьці, а тым болей — у іншым.

Заканамерны вынік для подласьці. І адсутнасьць для яе ўсялякага алібі.

Обсудить публикацию