Удзельнікі размовы:

Віктар Івашкевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ.

Аляксандр Тамковіч, публіцыст

Аляксандр Тамковіч:Хацелася б яшчэ раз пачуць, чаму вы жадаеце быць лідэрам Партыі БНФ?

Віктар Івашкевіч:Час, які зараз пачынаецца — маецца на ўвазе крызіс эканамічнай сістэмы лукашэнкаўскага рыжыма і набліжаючыя сацыяльныя пратэсты — вельмі важны з палітычнай кропкі гледжання. Лічу, што адна з галоўных сённяшніх задач БНФ зрабіць так, каб перамены пайшлі ў накірунку дэмакратызацыі Беларусі і падштурхнулі да інтэграцыі з Еўропай, а не выклікалі жаданне аб’ядноўвацца з Расіяй. Таму, што прарасейскія сілы будуць таксама спекуляваць на эканамічных цяжкасцях. Маўляў, такая цана незалежнасці і трэба вяртацца назад.

Для гэтага сам БНФ і яго лідэр павінны выйсці на першы план. Узяць на сябе адказнасць і прапанаваць канкрэтны план дзеянняў. Я не бачу, што на сённяшні дзень Вячорка, або Міхалевіч могуць выканаць гэту задачу. Таму што, з аднаго боку, Міхалевіч заяўляе, а сваім бачанні перспектывы — стаяць за спіной Мілінкевіча. З другога — Вячорка прытрымліваецца зверх асцярожнай тактыкі. Ён пытаецца хавацца за калегіяльныя рашэнні Палітрады Дэмакратычных сілаў. Маўляў, трэба рабіць толькі тыя крокі, якія не могуць нейкім чынам падставіць нашу партыю. Упэўнены, на сённяшні дзень людзі не могуць пастаянна адчуваць трывогу за тое, што будзе. Яны шукаюць альтэрнатыву лукашэнкаўскаму рэжыму. Гаворка не пра тых, хто з самага пачатку быў яго праціўнікам альбо паплечнікам, якіх аб’яднала непрыняцце канкрэтнай персоны. Сутнасць гэтай альтэрнатывы ў іншай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. У гэтым сэнсе мы павінны падняць сцяг еўрапейскай інтэграцыі. Перш за ўсё БНФ.

Еўразвяз не толькі геаграфічна наблізіўся да межаў Беларусі, ён усё больш і больш пранікае ва ўсе сферы нашага жыцця. Пастаянна расце колькасць людзей, якія хацелі бы жыць так, як у Еўропе. І мы павінны паказаць магчымасць падняцца на якасна лепшы ўзровень развіцця, а не залежыць ад энергетычнага дыктату Расіі.

Тая палітыка, што была раней, калі за палітычнае, культурнае, ваеннае і іншае падпарадкаванне Крамлю, мы атрымлівалі датацыі ў выглядзе танных энерганосьбітаў, ўжо скончылася. А гэта значыць выратаваннем эканомікі можа быць толькі яе канкурэнтаздольнасць, што без інтэграцыі з Еўропай немагчыма.

Для таго каб БНФ стаць лідэрам агульнага праеўрапейскага фронту, ён павінен змяніць свае формы дзейнасці, стаць больш адкрытым, больш агрэсіўным у сэнсе ўварвання ў інфармацыйную прастору. Самому прапанаваць нейкія праекты. Нават у чымсьці і авантурныя. Но гэта лепш, чым унікненне ад любых канфліктаў, што прыводзіць да пераўтварэння БНФ у нейкую шэрасць, а ўся апазіцыя ў балота ад якога ніхто ўжо нічога не чакае.

А.Т.:Наконт масавасці апошніх апазіцыйных мерапрыемстваў ёсць шмат пытанняў. Чы азначае гэта тое, што актыўнасць прайшла ўніз?

В.І.:У параўнанні з чым? Людзей на«Еўрапейскім маршы»было не менш, чым на 25 сакавіка гэтага году. А сцягоў і ўвогуле было ў дзесяткі раз больш, чым тады. Пастаяннай апеляцыяй да ЕЗ мы дабіліся дыпламатычнай падтрымкі, а яна прывяла да таго, што гэтай восенню ўлады не пасмелі ўжываць фізічныя сілы супраць маніфестантаў. Было сваеасаблівае сакральнае табу з Кастрычніцкай плошчы. Доўгі час ўсе былі перакананы, што апазіцыю на яе ніколі не дапусцяць. І што адбылося? Я махаў там бела-чырвона-белымі сцягамі і ніхто мяне не чапаў.

Сапраўды, быў крызіс чаканняў, але гэта ад таго, што людзі няслушна разумелі сэнс акцыі. Справа ў тым, што пасля прэзідэнцкіх выбараў уся еўрапейская палітычная супольнасць расцаніла як поспех беларускай апазіцыі наяўнасць адзінага кандыдата, кампаніі і г. д. «Чарнобыльскі шлях» паказаў, што патэнцыял ёсць і людзі не расчараваліся. Дзень Волі гэта пацвердзіў. Надалей апазіцыя павінна была зрабіць агульны план дзейнасці. Менавіта для таго, каб яго агучыць, і быў сабраны КДС. І што там атрымалася? Мілінкевіч гучна заявіў, што апазіцыя зноў раз’ядналася і ідуць свары. Усе гэта пачулі і зразумелі. Мы вельмі хутка адчулі, што ў такім выпадку разглядаць беларускую апазіцыі, як нешта сур’ёзнае ніхто не будзе. Па сутнасці Еўропа ад нас адвярнулася.

І«Еўрапейскім маршам»мы змаглі ў некаторым сэнсе прымусіць іх зноў звярнуць на нас увагу. Зараз яны павярнуліся на паўабароту і слухаюць. Пакуль што дэмакратычныя сілы не сфармуліравалі, што хочуць сказаць, і адной пазіцыі ў нас няма. Ідуць толькі хаатычная размовы. У тым ліку і наконт удзела ў выбарах. Калі на гэта трэба ісці, то на якіх умовах, і што гэта дасць? Калі нешта трэба змяніць, то што канкрэтна? У маёй праграме ўсё ёсць.

А.Т.:І што трэба рабіць?

В.І.:Першае. Мы павінны разгарнуць інфармацыйную кампанію пад агульным лозунгам«Беларускаму народу — еўрапейскі дабрабыт». Трэба канкрэтна ўсё патлумачыць людзям, зрабіць спецыяльныя матэрыялы да канкрэтных групаў насельніцтва. Напрыклад, для МАЗа напісаць, што існуючая сітуацыя прывядзе да таго, што завод «ляжа» і заробкі, нават калі будуць дзяржаўныя датацыі, нівеліруе рост коштаў. А потым — людзі будуць выкінутыя на вуліцу. Каб прыйшлі еўрапейскія інвестыцыі, трэба каб улады пайшлі на выканне 12 патрабаванняў ЕЗ, і, перш за ўсё, адпусцілі палітвязняў. Таго ж Казуліна. Вось такая ўмова. І ад гэтага будуць залежыць канкрэтныя заробкі. На першы погляд,«у агародзе бузіна, а ў Кіеве дзядзька», але ўсе вельмі проста растлумачыць.

Другое. Гэта кампанія за свабодныя выбары. Немагчыма на іх ісці, не змяніўшы ўмоваў. Акрамя вызвалення палітвязняў, таксама патрэбныя допуск прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчыя камісіі і рэгістрацыя яе кандыдатаў. Усе пытанні тут ўзаемазвязаны. Калі нехта бачыць, што няма больш палітычных пераследаў і ціску на рабоце, альбо па бізнесу, то ён не будзе баяцца даць свае прозвішча для ўключэння ў склад выбарчай камісіі.

Тады і ёсць сэнс рабіць трэцяе: вылучацца кандыдатам, бо будзе надзея на тое, што бюлетэні больш-менш чэсна падлічаць, а не «намалююць» патрэбныя лічбы. Усё гэта магчыма толькі тады, калі мы даможамся, каб ЕЗ звязваў сваю эканамічнае супрацоўніцтва з урадам Беларусі з усімі ўмовамі. Канкрэтны прыклад. На гэты момант беларускія камерцыйныя банкі панабіралі пазыкаў больш як за 9 міл’ярадаў еўра. Наступнай вясной доўг трэба вяртаць. Для таго, каб гэта зрабіць, трэба зноў набраць крэдыты. І зноў нешта знайсці на будучыню. Вось тут мы і павінны падключыць усіх еўрапейскіх прыхільнікаў дэмакратыі і растлумачыць, што гэта рабіць нельга, пакуль невыкананы мінімальныя ўмовы.

Каб нешта адбылося ў Еўропе, трэба прадэманстраваць, што мы і самі шмат робім. Таму 25 сакавіка наступнага году акцыя павінна быць вельмі моцнай. Гэта сапраўднае змаганне за нашу незалежнасць. У наступным годзе пытанне незалежнасці будзе стаяць вельмі востра не таму, што 25 сакавіка святкуецца 90 год БНР. Кошты энерганосьбітаў будуць высокімі, а значыць, пытанне з аплатай будзе амаль вечным. І расейцы скажуць — няма грошаў, аддавайце заводы. Наколькі я ведаю, ёсць канкрэтны план паставіць большасць беларускіх прадпрыемстваў пад кантроль расійскіх алігархаў. У гэтым самая галоўная пагроза. Выстаяць можна толькі пры дапамозе Еўропы.

Трэцяе. У парламенце трэба зноў стварыць сваю фракцыю. Рэальна добра папрацаваць у 20 выбарчых кругах 15 буйных гарадоў. Асабліва там, дзе магчымы еўрапейскія інвестыцыі і найбольш бачныя апетыты расійскіх алігархаў.

А.Т.:Атрымліваецца, што калі ўсе не«скупяць»расіяне, то гэта зробяць еўрапейцы…

В.І.:Ёсць некалькі відаў інвестыцый. Ўлады называюць інвестыцыямі пазыкі, але гэта не так. Прасцейшыя інвестыцыі падзяляюцца да два віды — грошы і перспектыўныя тэхналогіі. Калі грошы расейцы яшчэ могуць знайсці, то наконт тэхналогіяў шмат пытанняў. Яны самі іх шукаюць у тых жа еўрапейцаў. Па вялікаму рахунку, усе беларускія прадпрыемствы працуюць па схеме: расійскае сыравіна — беларуская перапрацоўка — перапродаж на Захад. Адсюль ёсць прапанова. 30% акцый прадаецца расійскім фірмам, 30% еўрапейскім, 40% застаецца ў Беларусі. Нашы прадпрыемствы павінны перарабляцца ў транснацыянальныя структуры.

І тады галоўнымі будуць інтарэсы бізнесу, а не палітыкі.

Вяртаючыся да нейкіх выбарчых момантаў, хачу сказаць, што яны даволі рэальныя. 20 дэпутатаў са 110«скінуць»уладу не могуць. Але гэта будзе плацдарм для барацьбы за дэмакратызацыю Беларусі.

А.Т.:Памятую, што адзін байкот ужо быў. Адбудзецца яшчэ адзін?

В.І.:Зараз зусім іншая сітуацыя. Перш за ўсё, эканамічна. У рыжыма больш праблем, чым у нас. Калі улады не выканаюць нашы умовы, то, на мой погляд, трэба сказаць, што ў такіх выбарах мы удзельнічаць не будзем. І паралельна з выбарчым фарсам трэба развярнуць кампанію патрабавання прыняцця 12 прапановаў ЕЗ. Гэта могуць мітынгі, пікеты, зборы подпісаў, звароты грамадзян да дэпутатаў, раздача ўлётак і г. д. «Ад дзеверы да дзеверы» тут хадзіць не абавязкова. Гэта была наша памылка. І мая таксама. Калі ты збіраеш подпісы, іх нават часта і не адчыняюць. Ніякай агітацыі няма. А кандыдатамі ў дэпутаты прадстаўнікоў апазіцыі амаль не робяць.

Улёткі можна раскідаць і без выбараў, што паказаў той жа«Еўрапейскі марш». Альбо яны патрэбны для пікетаў? Не. Падкрэсліваю, што я не супраць удзелу ў выбарах, але гэта не павінен быць чарговы фарс.

Обсудить публикацию