Существует несколько основополагающих дилемм, которыми активно оперируют эксперты, политики и журналисты. Одна из таких дилемм касается выбора между Востоком и Западом, который мы то ли сделали, то ли от него воздерживаемся, то ли должны сделать, — это в зависимости от политико-идеологических пристрастий говорящего. Словом, «Восток» и «Запад» постоянно присутствуют в экспертных текстах. Насколько, по вашему мнению, обозначенная дихотомия адекватна в настоящей ситуации?
Игорь Бобков: Я б перафармуляваў пытаньне: ці адэкватна яна для экспэртнай веды? Гэта значыць, што экспэртная веда нерэфлексіўна, некрытычна карыстаецца пэўнымі схемамі, якія, пачынаючы з 1970-х гадоў, напрыклад, у акадэмічнай супольнасьці — і ня толькі акадэмічнай — зьяўляюцца аб’ектам, я б сказаў, пранізьлівай рэфлексіі. Дыхатамія «Захад/Усход» — гэта заўсёды актыўны бок, які канструюе свайго Іншага. Звычайна ў гэтай дыхатаміі актыўным бокам зьяўляецца Захад, які прыдумляе для сябе Ўсход — пэўную суб’ектнасьць і пэўную ідэнтычнасьць Усхода. Такую ідэнтычнасьць, якая апрыёры падпарадкаваная заходняй і апрыёры ніжэйшая за заходнюю. Экспэртная супольнасьць на працягу апошніх 10-20 год некрытычна ўжывала гэтую дыхатамію, якая не зьяўляецца натуральнай, а ёсць прадуктам пэўнай канфігурацыі сілаў.
Такім чынам, я б розьніў экспэртную веду, якая некрытычна задае пэўныя схемы, і крытычную веду, якая пераважна лякалізавана акадэмічна і дазваляе сабе быць мэтарэфлексіяй над усімі гэтымі схемкамі. Ў гэтым сэнсе простага адказа на пытаньне, ці адэкватна гэтая схема рэчаіснасьці, няма. Таму што экспэртная веда, бяручы тыя альбо іншыя схемы, ня ставіць пытаньне пра іх адэкватнасьць рэчаіснасьці. Але калі гэта дыхатамія выглядае вычарпанай для экспэртнай супольнасьці — гэта вельмі важны сымптом. Штосьці мяняецца у геапалітічных умовах. І нават для экспэртаў ўжо немагчыма некрытычна карастацца старымі катэгорыямі.
? С одной стороны, действительно, эта схема выглядит неадекватной, с другой же — по-прежнему активно используется. В связи с этим уточняющий вопрос: в чем ее сила?
Игорь Бобков: Яе сіла — ў яе ідэалягічнасьці. Інакш кажучы, яна ёсьць індыкатарам ідэалягічнасьці ведаў. Там, дзе яна выкарыстоўваецца, ёсьць пэўная ідэалягічная, палітычная задача, якая маскіруецца пад абалонкай ведаў.
Обсудить публикацию